- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Якім стаўся 2009 год для прадпрымальнікаў. Ужо можна і трэба падсумаваць вынікі гэтага года для дробных і сярэдніх прадпрымальнікаў, а таксама акрэсліць для іх перспектывы развіцця ў 2010 годзе. Плюс 1. Старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін публічна заўважыў, што 52 пункты са 145, якія змяшчае Нацыянальная платформа бізнесу, былі ўладамі выкананы, што сведчыць аб пэўнай лібералізацыі заканадаўства для ўсіх зацікаўленых бакоў. Плюс 2. Асобныя мясцовыя чыноўнікі (Бабруйск, Орша, Барысаў, Віцебск і інш.) пачалі размаўляць на нармальнай мове з прадпрымальнікамі, а не адразу настаўляць на іх “наган” у спрэчных сітуацыях. Гэта тычыцца і арэндных ставак, і нейкіх рабочых момантаў.