![]() |
![]() |
Пасля гадавога чакання ў Мінску з'явіўся новы амбасадар Ізраіля. Калісьці Ёсеф Шагал праходзіў у савецкім Мінску вайсковую службу, але яго цяперашняе вяртанне ў сталіцу Беларусі было адзначана скандальнымі заявамі. "Тут і цяпер" разбіралася, якіх змен чакаць у беларуска-ізраільскіх стасунках са зменай дыпламатычнай варты. Болей »
Рашэнне аб скарачэнні шэрагу спецыяльнасцей у ВНУ краіны, асабліва ў тых, дзе рыхтуюць адмыслоўцаў у галіне беларускай мовы, закранула не толькі сталічныя навучальныя ўстановы, але і Магілёўскі ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова. Беларускі філолаг альбо расійскі гастарбайтар Будучы выпускнік адной з магілёўскіх сярэдніх школ Дзяніс Бародзіч, даведаўшыся пра гэтую інфармацыю, разгубіўся, бо хацеў стаць якраз беларускім філолагам у "куляшоў... Болей »
Аляксандр Лукашэнка мае намер утрымліваць беларускія Узброеныя Сілы за кошт Расіі. Пра гэта ён распавёў пасля вяртання з Сочы, на сустрэчы з дзяржсакратаром Савета Бяспекі Леанідам Мальцавым і міністрам абароны Юрыем Жадобіным. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь і Расія маюць ужо практычна агульнае войска. Гэтая заява нагадвае наступны анекдот. У клас заходзіць маленькі хударлявы хлопчык і пытаецца: — Ну, хто на мяне? Падымаецца зда... Болей »
Амаль з месяц усе цікаўныя да беларускіх праблемаў сайты, выданні і электронныя СМІ надрукавалі і абвесцілі інфармацыі аб акце салідарнасці, які здарыўся ў Магілёве на падтрымку вядомага грамадскага актывіста і будаўніка Аляксея Паўлоўскага. Але першым нумарам у беларускай інфармацыйнай прасторы вестка гэтая праіснавала нядоўга. Ужо ледзь не праз усяго пару дзён яе змяніла іншая: сталася вядома, што спачатку двое з 15-ці, а ўслед за імі... Болей »
Я даўно ведаў, што ў Белстаце працуюць чарадзеі, але гэтым разам яны перасягнулі сябе. Днямі Белстат апублікаваў звесткі пра сярэдні заробак у мінулым снежні і 2011 годзе наогул. Шмат у чым яны выглядаюць шакіруючымі, бо сцвярджаюць, што "жить стало лучше, жить стало веселее". Перадусім, афіцыйная ўстанова сцвярджае, што ў першы месяц зімы заробак беларусаў скокнуў адразу на 438 тысяч рублёў і дасягнуў 2 мільёнаў 877 тысяч. Найбольш ат... Болей »
Трэба мець на ўвазе, што золатавалютных рэзерваў у Нацыянальным банку сапраўды каля 8 мільярдаў долараў, але пры гэтым у камерцыйных банкаў — мінус 3,7 мільярда. Калі гэтыя рэзервы скласці разам, то атрымаецца недзе каля 4 мільярдаў у плюсе. Увогуле рэзервы не вельмі патрэбны для падтрымання валютнага курса, калі гэты курс вызначаецца на аснове попыту і прапанавання, як гэта аб'яўлена. Рэзервы выкарыстоўваюцца толькі для спынення спекул... Болей »
Чаму мараканскія памідоры выглядаюць лепш за "свойскую" ждановіцкую агародніну, а каштуюць менш? Няўжо прасцей прывезці бульбу з Аргенціны, чым захаваць прывабны выгляд і смак беларускай? Чым, акрамя цаны, адрозніваецца беларуская баваўняная фуфайка ад турэцкай? Такія пытанні, мабыць, чуў і задаваў ледзь ці не кожны з нас падчас шопінгу. Болей »
…Але можна трываць Усім вядома байка пра беларуса, які тыдзень правісеў на шыбеніцы, а калі яго выцягнулі з пятлі, раптам ачуняў. На пытанне, як гэта магчыма, адказ быў такі: “Спачатку шыю трохі націрала, а потым прыцярпеўся”. Вось так нашы сучаснікі прыцярпеліся і да падзення сярэдняга заробку з 530 долараў у снежні 2010 да 280 у лістападзе 2011 года. У снежні 2011 незалежныя сацыёлагі правялі чарговае агульнананацыянальнае даследаванн... Болей »
Тысяча беларускіх рублёў, паводле курса Нацбанка, адпавядаюць амаль 4 расійскім рублям, альбо, калі быць дакладным, 3 рублям 80 капейкам. Па курсе Нацбанка адна ўкраінская грыўня практычна адпавядае 1 тысячы беларускіх рублёў (дакладна — 1050). У звычайнай харчовай краме ў спальным раёне мінчаніну ці госцю сталіцы з тысячай рублёў у кішэні практычна няма чаго лавіць. Не тое што хлеба, а і булачкі з макам на гэтыя "шалёныя" грошы набыць ... Болей »
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб мадэрнізаваныя прадпрыемствы не толькі працавалі без ільгот, але і давалі значныя прыбыткі дзяржаўнаму бюджэту. Аднак фінансавы стан суб'ектаў гаспадарання моцна залежыць ад сітуацыі ў эканоміцы, якая сёлета спрыяла далёка не ўсім. Карыкатура на савецкую мадэль кіравання Чарговая працоўная паездка кіраўніка Беларусі ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці мела галоўным вынікам загад "напружыць" прадпры... Болей »