![]() |
![]() |
З 1943 года родзічы спадзяваліся адшукаць прапаўшага без вестак лейтэнанта Серафіма Іванавіча Добранькага. Яго жонка, Надзея Міхайлаўна яшчэ ў 90-х гадах атрымала ліст з Міністэрства Абароны СССР, што камандзір узвода стралковай дывізіі лейтэнант С. Добранькі загінуў і пахаваны ў вёсцы Забар’е Гарадоцкага раёна. Аднак калі родныя савецкага афіцэра прыехалі ў Гарадок, то ў спісах воінаў, загінуўшых у гэтым раёне, Серафіма Іванавіча яны н... Болей »
Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка, банкам рэкамендавана разгледзець пытанне аб ажыццяўленні іх асобнымі абменнымі пунктамі і касамі, размешчанымі на тэрыторыі буйных гандлёвых цэнтраў і рынкаў, аперацый толькі па куплі наяўнай замежнай валюты. Купленая замежная валюта павінна будзе накіроўвацца банкам на продаж насельніцтву для аплаты ім сацыяльна значных патрэб (лячэнне за мяжой, пражыванне і навучанне студэнтаў з... Болей »
Нагодай для артыкула паслужыла дзікунскае здарэнне ў Паставах. Трагедыяй закончылася сумеснае распіццё піва паміж дзвюмя дзяўчынкамі. Малыя сядзелі дома адны і пілі піва “Крыніца моцнае”. Затым паміж імі ўзнікла сварка, і малодшая, якой было усяго адзінаццаць гадоў, некалькі разоў ударыла нажом старэйшую, дванаццацігадовую. Пацярпелую ўратаваць не ўдалося, яна памерла ў рэанімацыі. Як затым высветлілася, дзяўчынкі гадаваліся ў неблагана... Болей »
Некалькі месяцаў таму таму, як і запэўніваў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, усё было добра. Гэтаксама казалі і прадстаўнікі яго шматлікага атачэння. Аднак безапеляцыйныя заявы чыноўнікаў аб тым, што эканамічнага крызісу ў краіне няма і быць не можа, аказаліся па меншай меры, недальнабачнымі. Падобна на тое, што і сам кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка апошнім часам не ведае, што рабіць. Хіба што, каб замаскіраваць сваю разгублен... Болей »
Персанальная выстава аўтарскай лялькі, вырабленых віцебскімі мастачкамі Любоўю і Аленай Канюшка адкрылася ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі. У выставачнай зале прадстаўлены розныя лялькі, якія рабілі нашы продкі ў далёкім мінулым. Даўней лялькі лічылі абярэгамі, іх выраблялі толькі жанчыны, таму што гэта было жаночым рамяством. Віцебскія майстрыхі прывезлі ў Шуміліна цэлыя лялечныя этнаграфічныя кампазіцыі: “На Івана Купалу”, “Х... Болей »
Бяда, як заўсёды, прыходзіць нечакана. Ніхто нават падумаць не мог, што ў спакойнай Беларусі, дзе жыве самы талерантны народ у Еўропе, можа здарыцца падобная трагедыя. Выбух у менскім метрапалітэне скалануў усю беларускую і сусветную супольнасць. Па ўсёй краіне папаўзлі злавесныя чуткі аб тым, каму гэта выгадна. Аднак выбух 11 красавіка – гэта не толькі 13 загінуўшых і каля дзвюх соцень параненых. Гэта быў апошні ўдар па іміджу цяперашн... Болей »
Апошнія рашэнні Міністэрства ўнутраных спраў сведчаць аб тым, што ў бліжэйшы час могуць пачацца суды над удзельнікамі падзеяў 19 снежня. Афіцыйнае заключэнне следства агучана, бадай што, самай экзатычнай у гісторыі незалежнай Беларусі страшылкай. Паводле версіі МУС, “атрыманыя вычарпальныя доказы аб спробе змены канстутыцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь па папярэдняй змове з прадстаўнікамі замежных дзяржаў і арганізацый, якія па сутнасці... Болей »
15 сакавіка ў Менску прэм’еры Уладзімір Пуцін і Міхаіл Мясніковіч падпісалі пагадненне аб будаўніцтве АЭС на Беларусі. Гэта стала чарговым пунктам у працягу манапольнай залежнасці Беларусі ад расійскіх энерганосьбітаў.Перадусім прынцыповая дамоўленасць аб узвядзенні беларускай атамнай электрастанцыі на Астравеччыне была дасягнута яшчэ ў пачатку 2009 года падчас расейска-беларускіх перамоваў. У лютым 2011 года праект накіравалі ў Мінэнер... Болей »
Асноўная мэта дзяржаўнай палітыкі цяперашняй улады – захаванне стабільнасці ў сацыяльна-працоўнай сферы. На наступнае пяцігоддзе запланавана мадэрнізацыя эканомікі, пераход на больш высокі тэхналагічны ўклад. Безумоўна, ва ўмовах структурных змяненняў размова ідзе аб забяспячэнні не толькі поўнай, але і эканамічна эфектыўнай занятасці з больш высокай прадукцыйнасцю працы, дастойнай аплатай і ўмовамі працы. Ці рэальна выкананне такіх гла... Болей »
Арыенціры і прыарытэты палітыкі нашай дзяржавы вызначаны Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады. Праграма прымушае прадстаўнікоў выканаўчай улады пастаяна праяўляць клопат пра насельніцтва. Аб гэтым сведчаць не толькі шматлікія заканадаўчыя дакументы, але і непасрэдныя сустрэчы з насельніцтвам, канкрэтныя рашэнні з улікам указаных прапаноў і заўваг. Каб быць бліжэй да людзей, з мэтай больш дасканалага вывуч... Болей »