- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся 20 лістапада 1901 году ў вёсцы Высокі Гарадзец Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні (цяпер Талачынскі раён Віцебскай вобласьці) у сям’і вясковага дзяка Яўхіма Ануфрыевіча і яго жонкі Пелагеі Лявонцьеўны. Міхась быў другім дзіцем пасьля Івана, усьлед за ім нарадзіліся Мікалай і Ліза. Бацькі адыгралі вялікую ролю ў фармаваньні эстэтычных густаў будучага пісьменьніка. Бацька любіў музыку і сьпевы, кіраваў царкоўным хорам, сам спрабаваў пісаць музыку. Артыстычным талентам валодала і маці. Яна таксама любіла сьпяваць, вызначалася працавітасьцю і глыбокай душэўнасьцю. Ужо ў дзяцінстве Міхась умеў іграць на многіх музычных інструмэнтах