![]() |
![]() |
Кнігу вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы Рыгора Барадуліна склалі крытычныя артыкулы і эсэ, прысвечаныя праблемам паэтычнага майстэрства і мастацкага перакладу. Чытач знойдзе тут і творчыя партрэты паэтаў П. Броўкі, П. Панчанкі, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і інш. Кніга напісана вобразна, ярка, жыва. Болей »
Зборнік Вольгі Іпатавай склалі вершы апошніх гадоў. Павага да чалавека працы, яго імкненні і думкі — вось асноўныя матывы лірыкі паэтэсы. Цёпла і хораша піша Вольга Іпатава пра родную прыроду, пра. каханне. Болей »
Сьвятое Прычасьце – гэта одно з 7-мі Таемстваў Сьвятой Хрыстовай Царквы, якое вымагае асаблівай да яго падрыхтоўкі. Як і іншыя 6 Таемстваў, Прычасьце Пачэснага Цела і Крыві было ўсталявана Самым Госпадам нашым Ісусам Хрыстом. Гэта адбылося падчас Апошняй Вячэры, традыцыйна называнай Патаемнай. Сьвятое Евангельле паводле Мацьвея распавядае пра гэта наступнае: “Калі яны (Апосталы і вучні Хрыстовыя) елі, узяў Ісус хлеб, і дабраславіў, і па... Болей »
Парк – месца ў горадзе ( і не абавязкова ў горадзе), дзе растуць дрэвы, дзе любяць адпачываць гараджане. Вуліцы парку называюцца алейкамі. Тут цішыня і спакой, нетаропкасьць і раўнавага. Звычайна ў парках ёсьць нейкі вадаёмчык, каб людзі маглі кінуць хлеб падплываючым качкам. Парк – гэта лавачкі ля алеек, пары закаханых на лавачках, нейкае кустоўе, каб прыхаваць ад староньніх вачэй фрагмэнты гарадскога інтыму (і не толькі). Парк – гэта ... Болей »
Зборнік складзены з апавяданняў здольных маладых літаратараў — Адама Глобуса, Максіма Клімковіча, Уладзіміра Сцяпана, Міраслава Шайбака. Запрашаем чытачоў сваёю ўвагаю падтрымаць новае пакаленне творчай моладзі. Болей »
Міжнародная канфэрэнцыя прысьвечаная пяцісотгодзьдзю саслоўна-прадстаўнічай дэмакратыі у Вялікім Княстве Літоўскім прайшла ў Менску ў 2007 годзе. Менавіта ад збору першага Вальнага Сойму ВКЛ распачалася гісторыя беларускага парлямэнтарызму, які праз доўгія стагодзьдзі акупацыяў і прыгнёту павінен паўставаць і усталёўвацца ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь наноў. Н канфэрэнцыі сабраліся перадусім навукоўцы, што вывучаюць гісторыю ВКЛ з ... Болей »
Дарогу на поўнач ад горада кантралявалі інсургенты, ездзіць па ёй было небяспечна. Таму ганцам, каб трапіць у размяшчэнне коннага палка, даводзілася скакаць з захаду, перапраўляючыся ўнаброд праз Друць або - гэтая дарога была карацейшая, але і больш небяспечная - праз Дняпро, каб адчуць сябе спакойна пад аховаю ўрадавых войск. Да пэўнай ступені спакойна. На пяцьдзесят вёрст выгінастага рэчышча быў толькі адзін паром, на вярсту вышэй ад ... Болей »
Аўдыёкнігу склалі вэрлібры са зборніка “Паром празь Ля-Манш”, а таксама вершы, якія яшчэ не друкаваліся ў паэтычных кнігах Уладзімера Арлова. За кнігу “Паром празь Ля-Манш” Уладзімер Арлоў у ліку дзевяці аўтараў з розных краінаў намінаваны на прэмію “Эўрапейскі паэт Свабоды”, прысуджэньне якой адбудзецца ў 2010 годзе ў Гданьску. Чытае аўтар. Агульны час 02:26:44. © Уладзімір Арлоў, 2008; (р) БелТонМедыя, 2008. Болей »
Уладзімер Арлоў вядомы найперш як аўтар папулярных гістарычных кніг «Міласьць князя Гераніма», «Сны імпэратара», «Каханак яе вялікасьці», «Час чумы», «Краіна Беларусь». Свой чытач ёсьць і ў Арлова-паэта. Ягоная папярэдняя кніга вэрлібраў «Фаўна сноў» (1995) даўно зрабілася рарытэтам. Тэксты зь яе перакладаліся на ангельскую, францускую, нямецкую, чэскую, баўгарскую, украінскую, вугорскую ды іншыя эўрапейскія мовы. У новай кнізе паэзіі а... Болей »
Сярэдневяковая легенда, якая ўзьнікла ў Заходняй Эўропе. Існуе ў розных варыянтах. Выкарыстоўвалася ў творах розных мастакоў, паэтаў і музыкаў. Легенда пра Парсіваля зрабіла ўплыў на думаньне і творчасьць культурных людзей Эўропы. Кніжка разьлічаная на шырокага чытача. Эўрапейская сярэднявечная літаратура – легенды, паданьні, эпасы – мала вядомая ў Беларусі (акрамя, магчыма, Аповесьці аб Трышчане.) Гэтаму ёсьць розныя тлумачэньні і прыч... Болей »