![]() |
![]() |
«Небо и земля, небо и земля ныне торжествуют. Ангелы, люди, ангелы, люди весело празднуют» — шырокавядомая калядная песня ў выкананні ўсіх удзельнікаў агляду «Гвязда і калядка» пачала 19 студзеня (свята Іардана) сёлетні, пятнаццаты выпуск мерапрыемства Беларускага грамадска-культурнага таварыства. У беластоцкі Гарнізонны клуб прыцягнула яно натоўпы гледачоў, якія захапляліся маладымі і старэйшымі выканаўцамі з трыццаці пяці калектываў з... Болей »
Непублічная падставовая школа ў Арэшкаве падтрымлівае раней выпрацаваныя традыцыі і выходзіць з новымі прапановамі. Школьныя мерапрыемствы ладзяцца ў коле вучняў, настаўнікаў, бацькоў і сямейнікаў дзетак, а ў час летніх мерапрыемстваў, арганізаваных на паветры, школа адкрытая таксама на астатніх жыхароў. Гэтая адукацыйная ўстанова з’яўляецца культурным цэнтрам для Арэшкава і суседніх вёсак. Вядзе яна дзейнасць з улікам мясцовай традыцыі... Болей »
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1). Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых элект... Болей »
Падчас XVII З'езда дэлегатаў Беларускага грамадска-культурнага таварыства 22 снежня 2013 года Ян Сычэўскі быў пераабраны старшынёй Галоўнага праўлення найстарэйшай беларускай арганізацыі ў Польшчы. Яго папярэдні сакратар Валянціна Паскевіч, звязана з БГКТ з 1970 года, адмовілася ад штатнага выконвання сваёй функцыі, хоць фармальна па-ранейшаму будзе далей сакратаром. Дэлегаты з'езда рэкамендавалі прыняць амаль дваццаць рэзалюцый, у тым ... Болей »
Разам з адыходам Народнай Польшчы змяніліся ўмовы жыцця нацыянальных меншасцей, у тым ліку і беларусаў. Большасць „нашых” сумавала па адкінутай палякамі „народнай уладзе” і трывожна чакала паслядоўнасцей палітычных пераўтварэнняў пры канцы 1980-х гадоў. Масава падтрымлівала партыі, якія асацыяваліся з традыцыяй і спадчынай ПНР. Знакамітая меншасць беларусаў Беласточчыны, асабліва маладая інтэлігенцыя, падтрымлівала наступаючыя змены і а... Болей »
Завяршыўся чарговы — XVI — агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы сарганізаваны „Нівай” і Беларускім саюзам у Польшчы. На працягу конкурсу (пачаўся ў 1996 годзе) прыняло ў ім удзел 559 асоб. Сёлета, падобна як у 2001 годзе, уражвала найбольшая колькасць канкурсантаў, у гэты раз рэкордная — 70 удзельнікаў, 72 камплекты прац, разгляданых у дзвюх узроставых катэгорыях: І група — дзеці і моладзь пачатковых школ і гімназій і ІІ — в... Болей »
Сюрпрызам для некаторых магла быць кампіляцыя драмы „Yerma” з 1934 г. іспанскага драматурга і паэта, адкрытага гомасексуаліста, закатаванага ў 1936 годзе Федэрыка Гарсіі-Лоркі і „Кнігі цудаў перад іконай Божай Маці ў Старым Коніне адбыўшыхся”, апісваючай ласкі, якія атрымалі вернікі ў 1716-1724 гадах. Да гэтага яшчэ „тутэйшыя” песні выкананыя белым спевам. Аднак усё тлумачыцца тым, што паказалі дзве маладыя акторкі Іаанна Стэльмашук-Тро... Болей »
Прыняць план дзеянняў на 2014-2017 гады, пераканаць беларускамоўныя СМІ да сумленнага і адказнага адлюстравання нашых праблем, знайсці залатую сярэдзіну на супрацоўніцтва ўсіх беларускіх арганізацый, — такія высновы былі сфармуляваны ў канцы справаздачна-выбарнай канферэнцыі Павятовага аддзела Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку. Адбылася яна 29 лістапада, перад запланаваным на 22 снежня XVII з’ездам найстарэйшай бе... Болей »
З Барбарай Пякарскай, старшынёй Аб’яднання бацькоў у карысць беларускай адукацыі АБ-БА, каардынатаркай ад беларускага боку ў працэсе стварання „Стратэгіі развіццця асветы беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы”. Ніва: — На якім этапе знаходзіцца апрацоўка „Стратэгіі развіцця асветы для беларускай меншасці ў Польшы”? Барбара Пякарская: — Ну, ужо мы канчаем. Чакае нас апошняя сустрэча ў малой працоўнай групе з прадстаўнікамі Міністэрс... Болей »
Пяць груп і выканаўца выступілі на сцэне ў беластоцкай сядзібе Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў першай частцы сёлетніх, ужо дваццатых прэзентацый «Беларускі абрад на сцэне». Зала была запоўнена да краёў, а гледачы — амаль выключна ў сталым узросце, рэагавалі спантанна, заліваючыся смехам, а часам і спяваючы разам з акцёрамі ў каля дваццаціхвілінных сцэнках. Болей »