![]() |
![]() |
Справа Аляксандра Сдвіжкова: Можна ставіць кропку? З таго часу, як у шматлікіх краінах Еўропы, а пасля і ў шэрагу краін Усходу адбыліся “карыкатурныя скандалы”, звязаныя з публікацыямі гумарыстычных малюнкаў на прарока Мухамеда, мінула некалькі гадоў. Аднак беларуская дзяржава сталася апошняй, якая вырашыла паставіць кропку ў гэтай справе. 10 студзеня 2008 года распачалося гістарычнае пасяджэнне Мінскага гарадскога суда. Журналісты, пра... Болей »
Фондавы крызіс Што кепска для Амерыкі — жахліва для Беларусі Год пацука, як і трэба было таго чакаць ад такой жывёлы, пачаўся для глабальных фінансавых рынкаў досыць прыкра. Крызіс нерухомасці ў ЗША працягваецца — кошты на жыллё падаюць і далей, плынь іпатэчных пазыкаў рэзка скарацілася, усё больш пакупнікоў не могуць выплачваць крэдыт і вымушаны абвяшчаць банкруцтва. Гэта сітуацыя выклікала рэзкае зніжэнне цаны каштоўных папер, што пры... Болей »
Зварот Да нашых чытачоў, да ўсіх людзей добрай волі і душы! Да ўсіх, каму дарагія вольнае слова, права на свабоду мець і выказваць сваю думку Мы звяртаемся да вас за падтрымкай! З цяжкай душой, бо прасіць заўсёды нялёгка. Тым больш пра падтрымку матэрыяльную. Але ж вымушаны. Дзеля выратавання газеты. Дзеля таго, каб не скончыўся час «Новага часу», каб газета не спыніла свой выхад. Гэта была б для нас падвойная бяда і параза, бо разам з ... Болей »
«Згода» — «3 гады» У рускамоўным гучанні: «Згода» — «3 года». Менавіта так назва газеты была прачытана большасцю падпісчыкаў на пачатку 90-х. Тлумачылася гэта абсалютным падабенствам (ва ўсіх без выключэння кірылічных шрыфтах) літары «З»і лічбы «3». У пару перабудовачнай дэмакратыі гэта стала вясёлым рэдакцыйным жартам, які, аднак, хадою часу і падзей набываў усё больш змрочнае адценне. Каб урэшце рэалізавацца з ненатуральнай дакладнасц... Болей »
Беларускі бізнес-план Вось да чаго даводзіць нават невялікае падвышэнне цэн на энерганосьбіты. Яшчэ не так даўно эканамічныя навіны з Беларусі чакалі тыднямі. Ішла толькі дзяржаўная пахвальба: вось як мы, маўляў, прысаромілі ліберальных эканамістаў нашым эканамічным цудам і дасягнулі росту даходаў насуперак законам эканомікі. І вось цяпер гэтыя законы ляснулі па нас наводліў. І навіны зараз ідуць з краіны, быццам з Уол Стрыт. Менш чым з... Болей »
Трэцяе саслоўе: беларускі парадокс 3 студзеня па хатняй гаспадарчай неабходнасці наведаў уручскі будаўнічы рынак. Патрэбнай дробязі не знайшоў, бо большасць павільёнаў і палатак былі зачынены. На некаторых з іх віселі аб’явы: «Извините. Отпуск». Тую ж карціну пабачыў і на Ракаўскім і іншых рынках 4 і 5 студзеня. Што гэта — калядныя канікулы ці, як і абяцалі лідэры прадпрымальніцкага руху, сапраўды, — страйк, забастоўка? Зайшоў у інтэрнэ... Болей »
З Новым Годам! Вось і 2007 год — ужо ўспамін. Мінулае і гісторыя. Што збылося, а што — не. І новы год. І новыя надзеі. Так хочацца верыць, спадзявацца на лепшае. І так — за годам год. Ведаем, жартуем, іранізуем над умоўнасцю даты на няўмольна незваротнай плыні часу. І тым не менш спыняем імгненне. Імгненне перадыху ў чарадзе спраў. Імгненне асаблівай блізкасці ў сямейным коле і ў коле сяброўскім, з роднымі, любымі, каханымі. Для кагосьц... Болей »
У Беларусі — Божае Нараджэнне! Калісьці беларусы святкавалі Новы год па старажытнарымскім Юліянскім календары 1 сакавіка. Тут прысутнічала свая логіка, прынамсі беларуская магнатэрыя лічыла сябе нашчадкамі рымскіх патрыцыяў, і нават у ХVІ стагоддзі дамаглася (Радзівілы і Гаштольды) таго, каб у дзяржаўную Хроніку Вялікага княства Літоўскага быў устаўлены адпаведны фальшываваны фрагмент. Гэта было паданне пра прыход «на Літву» сваяка імпе... Болей »
План Пуціна 2 снежня ў Расіі адбыліся выбары ў Дзяржаўную думу. 10 снежня было названа імя Мядзведзева ў якасці пераемніка Пуціна на пасадзе прэзідэнта. 11 снежня Мядзведзеў звярнуўся да Пуціна з просьбай стаць на чале ўрада пры новым прэзідэнце. 13 снежня Пуцін нанёс афіцыйны візіт (яшчэ ў якасці прэзідэнта) у Беларусь. У сакавіку ў Расіі адбудуцца прэзідэнцкія выбары, вынік якіх ужо амаль гарантавана прадвызначаны. Пакуль без нечакана... Болей »
Дэфолт не выключаны У апошні дзень лістапада Міністэрства статыстыкі Беларусі ўрэшце апублікавала дадзеныя па знешняму гандлю за дзесяць месяцаў 2007 года. Цікава, што калі ўсе астатнія асноўныя паказальнікі на кастрычнік былі апублікаваны ў пачатку лістапада, гандлёвая статыстыка заставалася толькі на верасень. Лінк «Торговый баланс Республики Беларусь в октябре 2007 г.» на сайце Міністэрства (www.belstat.gov.by) не працуе з верасня. Л... Болей »