![]() |
![]() |
Пыл у вочы. Для каго? У 2008 годзе Польшча была адным з ініцыятараў пачатку дыялога, паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю. Праз паўтара года заходняя суседка атрымала своеасаблівы адказ у выглядзе чарговага канфлікту з непрызнаным уладамі Саюзам палякаў у Беларусі. Восенню 2008 года міністр знешнепалітычнага ведамства Польшчы Радаслаў Сікорскі заяўляў, што ЕС мусіць паскорыць рашэнне пра дыялог, бо сітуацыя ў Беларусі змянілася і «паліт... Болей »
Удаўка для байнэту. Калі прачытаў указ аб рэгуляванні карыстання інтэрнэтам, успомніўся адзін эпізод са старой замежнай кінакамедыі «Містэр Піткін у тыле ворага». На медкамісіі ўрач, прыставіўшы фанендаскоп да грудзей Піткіна, камандуе: «Удых… Выдых… Удых… Выдых… Выдых… Выдых…» І той, бедалага, паступова асядае, губляючы прытомнасць. Успомнілася і нядаўняя размова з заходнім калегам па матывах дыскусіі па праекту ўказа аб рэгуляванні ін... Болей »
Трэнд кругавога руху. Цягам апошніх месяцаў працэсы палітычнай лібералізацыі ў Беларусі прытармазіліся, аднак у сферы палітычнай дэмакратызацыі адбыліся змены да лепшага — гаворыцца ў першай справаздачы з серыі сістэматычных штоквартальных маніторынгаў Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Супаставім высновы аналітыкаў з рэчаіснасцю. «Праявы патэнцыйнай лібералізацыі альбо яе дэклараваныя намеры ў такіх сферах, як свабода сл... Болей »
Покер на трубе. Канфлікт Беларусі і Расіі з-за ўмоваў пастаўкі нафты цягнецца ўжо некалькі тыдняў. Традыцыйныя навагоднія спрэчкі на тэму энергарэсурсаў, з лёгкай падачы журналістаў, ахрысцілі «войнамі». Аднак сёлетняя сітуацыя выглядае хутчэй на картачную гульню з выцягваннем козыраў, павышэннем ставак і блефам. Першая частка партыі скончылася ўнічыю. Мінск заявіў, што чакае захавання палёгкавага рэжыму на пастаўкі расійскай нафты ў Бе... Болей »
Шляхам гадоў. Чароўнае свята — Божае Нараджэнне і Новы год. Плынь часу быццам спыняецца. На некалькі гадзін, дзён… Канікулы. Перадышка. Чарга спраў, якія яшчэ ўчора здаваліся гарачымі і звыштэрміновымі, адкладваюцца. Па нейкай агульнай дамоўленасці. Гэта ўжо за гады-дзесяцігоддзі, а мо і стагоддзі, увайшло ў звычку, сталася традыцыяй. І нічога надзвычайна дрэннага не здараецца. Хутчэй, наадварот. Такая вось своеасаблівая навагодняя карэ... Болей »
З Калядамі і Новым годам! У кожнага з нас быў свой 2009 год. Са сваім зместам, радасцямі і непрыемнасцямі, дасягненнямі і няўдачамі, віражамі і ўзлётамі, сустрэчамі і растаннямі. І будзе свой 2010-ы. Падводзім вынікі. Плануем новае. Што адбылося і прайшло — не перайначыць і наноў не пражыць. Тое, можа, і добра. Мінулае — мінуламу. А вось тое, што з года сышоўшага будзе мець працяг у годзе новым, у кожнага з нас ёсць шанец адбудаваць па-... Болей »
Бюджэтнікам абяцаюць дабрабыт. На наступны год урад запланаваў рост заработнай платы працаўнікам бюджэтнай сферы ў да 420 долараў, работнікам вытворчасці — да 500 у эквіваленце. Міністр фінансаў Андрэй Харкавец лічыць, што дасягнуць гэтай планкі магчыма, але толькі з умоваю, што эканоміка краіны выйдзе на прагнозныя паказчыкі. Фінал бягучага года паказвае, што стартавая пляцоўка для росту, мякка кажучы, выглядае кепска. За некалькі тыдн... Болей »
Войцэх Бародзіч-Смаліньскі: За санкцыямі супраць Беларусі стаяць не толькі пытанні правоў чалавека. Польшча была адным з ініцыятараў актывізацыі стасункаў паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Цяперашні кіраўнік еўрапейскага парламента Ежы Бузэк перыядычна звяртаецца да тэмы супрацоўніцтва з Беларуссю, пытанняў унутранай і знешняй палітыкі дзяржавы. Пра прагматычныя разлікі і ідэалістычныя чаканні ад дыялогу Беларусі і Еўрапейскага саюз... Болей »
Мясцовыя выбары па новым заканадаўстве. Улады Беларусі вырашылі прадэманстраваць Захаду імгненную гатоўнасць да дэмакратыі. У першым чытанні 104 дэпутаты Палаты прадстаўнікоў аднагалосна выказаліся за ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у выбарчае заканадаўства Беларусі. 130 паправак у 45-ці артыкулах Выбарчага кодэкса закранаюць працэдуру выбараў ад фарміравання выбарчых камісій да вылучэння кандыдатаў. Па словах старшыні Цэнтрвыбаркама Л... Болей »
План Дзмітрыя Мядзведзева. 23 лістапада прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у фармаце прэсавай канферэнцыі сустрэўся з беларускімі журналістамі. А на наступны дзень кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў гэту сустрэчу як «абсалютна бессэнсоўную». Чым, па сутнасці, пацвердзіў яе значнасць. Было відавочна, што сам факт запрашэння на сустрэчу з Мядзведзевым незалежных журналістаў, прычым на парытэтных пачатках — 7 дзяржаўных, ... Болей »