![]() |
![]() |
У нядзелю, 10 жніўня, Зэльву наведалі сябры творчай беларускай інтэлігенцыі, палітыкі і журналісты з васьмі раёнаў Гродзеншчыны, а таксама з Мінска, Баранавіч і Гродна. А прыехалі яны сюды з нагоды 98-годдзя з дня нараджэння славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Сюды, у Зэльву, беларусы прыязджаюць заўсёды, каб наведаць магілу Ларысы і Янкі Геніюшаў на мясцовых могілках, ускласці кветкі, пабываць у Свята-Троіцкай царкве ў Зэльве, як... Болей »
9 жніўня, у першы дзень свята Супрасльскай іконы Багародзіцы, у дзядзінцы Супрасльскай лаўры, была адкрыта выстаўка, прысвечаная князю Канстанціну Васілю Астрожскаму, а ў чарговы дзень свята, 10 жніўня, была ўстаноўлена — выкананая ў беларускіх майстэрнях — мемарыяльная дошка яму. У панядзелак, 11 жніўня, адбылася навуковая канферэнцыя, прысвечаная дасягненням князя — пра яе будзе адмысловы матэрыял. А вось пра выстаўку, якая на сарака ... Болей »
— Праект закона вырывае падзеі з 1938 года з гістарычнага кантэксту. Я адчуваю, што перад названнем гэтых здарэнняў „ганебнымі”, як паведамляе тэкст закона, мы павінны пра гэтую тэму ведаць больш, — так гаварыў хвіліну да парламенцкіх канікул, у час пасяджэння сеймавай камісіі культуры дэпутат ГП Аркадыюш Рыбіцкі. Гэтым самым папрасіў атдэрмінаваць працы над законам асуджаючым разбурэнне цэркваў на Холмшчыне і Паўднёвым Падляшшы. Так і ... Болей »
Сакрат Яновіч, які заўсёды здзіўляецца сам сабе, чарговы раз здзівіў удзельнікаў сваіх „Трыялогаў”. У гэты раз гаспадар Villa Sokrates запрасіў на старажытныя гарадзішчы і шляхі Падляшша. У цэнтры разважанняў апынулася наша зямля і яе значэнне ў Еўропе. Праўда, месца літаратурна-мастацкага семінара не памянялася. Як кожны год, у Лапічы прыехалі перакладчыкі, гісторыкі, літаратурныя крытыкі, мастакі з Берліна, Варшавы, Гродна, Будапешта,... Болей »
Вось чарговы Фестываль музыкі маладой Беларусі. Тысячы аматараў песні прыбылі ва ўрочышча Барык на ўскраіне Кнышынскай пучшы, што паміж Валіламі і Гарадком — у значнай частцы маладыя людзі ва ўзросце дзяцей тых, хто пачынаў „Басовішча”. Для „мастадонтаў”, якія ўсё ж лічаць сябе нестарымі і маладымі духам, гэта таксама нагода сустрэцца, пабачыць знаёмых. Не будзем тут успамінаць пра густы — аднаму даспадобы густы ды цяжкі рок, дзе са сцэ... Болей »
Ярмо на шыі Пра выбары ў так званы беларускі парламент чацвёртага склікання пісаць не проста. З аднаго боку не хочацца ўкрыўдзіць некаторых маладых палітыкаў, многія з якіх шчыра і самаахвярна кідаюцца ў выбарчую гонку. Гэтак жа шчыра мы ішлі на мясцовыя выбары 1995 года — апошнія больш-менш дэмакратычныя выбары ў найноўшай гісторыі Беларусі. Некаторыя з нас тады пера... Болей »
Першыя па за межамі Беларусі Цэнтры культуры РБ узніклі ў Варшаве і Беластоку. Іх заснаванню, у адпаведнасці з дамовай паміж РП і РБ ад 1995 г., спадарожнічалі мерапрыемствы, прымеркаваныя да афіцыйнага нацыянальнага свята Беларусі — Дня незалежнасці. Узнікненню беластоцкага Цэнтра культуры РБ спадарожнічаў канцэрт, сарганізаваны Пасольствам Беларусі і Генеральным консульствам РБ у Беластоку у г.зв. „Сподках” (Ваяводскі асяродак анімацы... Болей »
Беларускаму літаратурнаму аб’яднанню „Белавежа” — паўстагоддзя. Устаноўчы сход пад кіраўніцтвам Георгія Валкавыцкага адбыўся ў рэдакцыі „Нівы” 8 чэрвеня 1958 года. З „магутнай грамадкі” з шаснаццаці асоб, натхнёных родным словам, юбілею дачакалася нямала, цяпер срэбнавалосых, сёння на чале з у той час маладзенькім Янкам Чыквіным. За той час сябры гурту ў сваіх творах разважалі перш за ўсё пра сябе і тоеснасць беларуса, пражываючага ў ай... Болей »
Збігнеў Клімовіч, дырэктар беластоцкай „чацвёркі”, як кожны год знайшоў час, каб разам з навучэнцамі беларускай мовы адсвяткаваць канец школьнага навучальнага года: — Ёсць такі дзень у школе, якога ўсе чакаем. Гэта дзень, калі падводзім вынікі ў навучанні, паказваем свае дасягненні. Навучэнцы беларускай мовы маюць вялікі ўклад у поспехі нашай школы. Лаўрэаты прадметнага, дэкламатарскага, тэатральнага конкурсаў, выдатна спрычыняюцца да п... Болей »
На ХХІІ „Сустрэчы Зоркі”, што праводзіліся ў чэрвені ў Цэнтры экалагічнай адукацыі ў Семяноўцы, „Ніва” ў гэты раз запрасіла настаўнікаў беларускай мовы. Сабраліся яны пад камандай рэдактаркі „Зоркі” Ганны Кандрацюк-Свярубскай, каб паразважаць аб поспехах і прапановах для навучання беларускай мовы, актывізуючы найбольш таленавітых і цікаўных жыцця вучняў, якія смела паказваюць сябе ў родным слове і выяўляюць свой дух у мастацтве ды журна... Болей »