- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля амаль двух гадоў 13 ліпеня перад беластоцкім Акруговым судом кочныўся працэс аб люстрацыйным падмане ў дэпутацкай заяве, у якім абвінавачвала Яўгена Чыквіна (СЛД) дэлегатура Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП) у Беластоку. Прысуд адчытаны старшынёй суддзейскага складу Беатай Аліферук гучаў: „Яўген Чыкін падаў 20 верасня 2007 года люстрацыйную заяву згодную з праўдай”. Дэпутат, чуючы гэтыя словы, перажагнаўся і ўздыхнуў з палёгкай. Дакументы, змешчаныя ў актах справы, мелі паказваць на тое, што Яўген Чыквін у 1982 г. меў быць зарэгістраваны як кандыдыт на сакрэтнага супрацоўніка, а пасля на сакрэтнага супрацоўніка. Служба бяспекі дала яму спачатку псеўданім „Ізыдар”, а пасля „Вільгельм”. На працягу ўсяго працэсу дэпутат заяўляў, што не быў сакрэтным супрацоўнікам ПНРаўскай Службы бяспекі. У сваёй апошняй мове амаль тыдзень да аб’яўлення прысуду сказаў перад судом: — Я ніколі не супрацоўнічаў з ніякімі органамі бяспекі ПНР, ані вольнай РП. Я адчуваю сябе ахвярай дзеянняў ПНРаўскай СБ, савецкага КДБ і нягодных паводзін ІНП.