- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Апошнія, сонечныя дні кастрычніка 2011 года. Цёплы, расспяваны ды каляровы ад плакатаў Гарадок. Сёння на „Салонах у Хадкевічаў” у Гарадоцкім цэнтры культуры, інакш „Доме культуры імя Кастуся Каліноўскага”, новае мерапрыемства. Запрошаны люд Гарадка і ваколіцы на сустрэчу з творцамі-артыстамі, але сярод іх не будзе Ніны Цыванюк. Колькі дала рады, усюды даходзіла, усюды была і ініцыятарам, але цяпер не дае рады. І крыўдна — ГЦК на той самай вуліцы, што і яе хата (нумар 60, праваруч у бок лугоў), але такое ў яе ўражанне, быццам бы цяпер інакш у гэтым, па-еўрапейску адноўленым, доме культуры. І не вельмі можа паспець: яшчэ пасля таго як штукавалі ёй сэрца байпасамі (1998 г.), ускараскалася была на тую сваю вечную сцэну, ды цяпер, пяць гадоў пасля інсульту-ўдару, калі была напалову паралізавана, ужо сілы не тыя.