- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлетні другі адкрыты конкурс на рэалізацыю „публічных задач у галіне культуры, мастацтва, аховы культурных здабыткаў і нацыянальнай спадчыны”, ладжаны беластоцкай Гарадской управай, быў вырашаны 16 сакавіка. Гэтыя задачы маюць быць здзейснены да канца года, пачынаючы з 1 красавіка. Вырашэнні конкурсу выклікаюць шмат сумненняў. Камісія з шасці чалавек поўнасцю высекла беларускія праекты, вартасныя не толькі нашаму асяроддзю, але і ўсяму Беластоку, якія поўнасцю супадалі з яго стратэгіяй, узбагачвалі культурную прапанову горада і далучаліся да яго прамоцыі. Сталася гэта, галоўным чынам, шляхам падмены крытэрыяў, якая адбылася паміж першым, студзеньскім, і другім, красавіцкім, размеркаваннем датацый, пра якую не ведалі аўтары праектаў. Даданыя крытэрыі можна інтэрпрэтаваць усяляк.