- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Іван Якаўлевіч НАВУМЕНКА (16 лютага 1925, Васілевічы Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 17 снежня 2006, Мінск), беларускі пісьменнік і літаратуразнавец. Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Са студз. 1942 удзельнік камсамольскага падполля, затым — партызан, удзельнічаў у вызваленні Васілевічаў. У снеж. 1943 прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Ленінградскім і 1-м Украінскім франтах. Пасля дэмабілізацыі (снеж. 1945) — карэспандэнт мазырскай абласной газеты «Бальшавік Палесся», а з 1951 — рэспубліканскай газеты «Звязда». Завочна скончыў філалагічны факультэт БДУ (1950) і аспірантуру пры БДУ (1954). Быў загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1953—58 гг.), загадваў кафедрай беларускай літаратуры БДУ. У 1973—82 гг. — дырэктар Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, з 1982 г. — віцэ-прэзідэнт АН БССР. Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1985—90 гг.). Акадэмік АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Член Саюза Пісьменнікаў СССР (з 1957).