- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
110 гадоў з дня нараджэння Віталя Вольскага. Вольскі Віталь, сапр.: Віталій Фрыдрыхавіч ЗЭЙДЭЛЬ-ВОЛЬСКІ (нар. 5 верасня 1901, Санкт-Пецярбург — 22 жніўня 1988), беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч. Кандыдат філалагічныхнавук. Нарадзіўся ў сям’і службоўца. З 1918 працаваў на Трубачным заводзе, потым у Камісарыяце гарадской гаспадаркі Петраграда. З 1919 - у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. Служыў у пагранічных войсках і органах ВЧК. З 1926 - старшы інспектар Галоўрэперткама БССР, у 1927 скончыў Камуністычны універсітэт Беларусі. З 1928 - старшы інструктар кінафікацыі Белдзяржкіно, з 1929 - дырэктар Віцебскага мастацкага тэхнікума, з 1930 - дырэктар Беларускага драматычнага тэатра ў Віцебску. У 1932-1936 працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. З красавіка 1942 загадваў аддзелам у рэдакцыі сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», з лістапада 1943 - у рэдакцыі часопіса «Беларусь».