- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лідскае ПУП “Мабільны горад”, якое займаецца продажам і абслугоўваннем мабільных сродкаў сувязі, а таксама аказаннем іншых паслуг у гэтай вобласці аформіла свае гандлёва-сервісныя пункты на беларускай мове. Пункты размешчаны ў цэнтры горада, вызначаюцца поўным наборам тавараў і паслуг. Тут не толькі прапануюць шырокі выбар тавараў, але і акажуць такія паслугі, як устанавіць беларускі алфавіт, перавесці тэлефон ці планшэт на беларускую мову, як асноўную, калі такая версія падтрымана. Калі фірма пастараецца, то беларускасць можа стаць яе брэндам, балазе персанал тут працуе высокапрафесійны і высокакваліфікаваны, сюды проста прыемна звярнуцца.