- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
27-29 сакавіка ў Лондане адбылася навуковая канферэнцыя "Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі" - найбуйнейшая бела-руская навуковая падзея апошніх дзесяцігоддзяў Канферэнцыю арганізавалі найстарэйшыя беларус-кія арганізацыі Вялікабрытаніі - Асацыяцыя беларусаў Вялікай Брытаніі і Англа-беларускае таварыства. Партнёрамі канферэнцыі выступілі Ўніверсітэцкі каледж Лондана, "Часопіс беларускіх даследаванняў", Амбасада Літоўскай рэспублікі, "Belarus Digest", Цэнтр пераходных даследаванняў і Прафесійная асацыяцыя беларусаў Брытаніі. Падзея пачалася з малітвы за беларускі народ, якую адслужыў айцец Аляксандр Надсан. У сваім вітальным слове ён адзначыў важную сімвалічную ролю Кастуся Каліноўскага і Дня Волі ў кантэксце сучасных падзеяў у Еўропе. Айцец Надсан правёў экскурсію па беларускай Скарынаўскай бібліятэцы і музеі. Удзельнікаў прывіталі сябры аргкамітэту канферэнцыі - Караліна Мацкевіч, Джым Дынглі і Яраслаў Крывы. Ад Асацыяцыі беларусаў Вялікай Брытаніі выступіў Мікалай Пачкаеў.