![]() |
![]() |
Іван Мележ нарадзіўся 08.02.1921 г. у вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1938) працаваў у Хойніцкім райкоме камсамола. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У 1942 годзе цяжка паранены. Пасля лячэння яго адправілі ў тыл. У 1943 годзе выкладаў ваенную падрыхтоўку і адначасова вучыўся на філалагічным фа... Болей »
Кніга Сяргея Чыгрына прысвечана Дзятлаўшчыне, яе знакамітым людзям, помнікам і мясцінам. Артыкулы напісаны падчас гісторыка-краязнаўчых вандровак і незабыўных сустрэч на дзятлаўскай зямлі. У кнізе выкарыстаны фотаздымкі з фондаў Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея і з асабістага архіва аўтара. Болей »
У манаграфіі аналізуецца адна з маладаследаваных старонак гісторыі Беларусі сярэдзіны 40-х гг. XX ст- перасяленне польскага насельніцтва з Беларусі ў Польшчу і беларусаў з Польшчы ў Беларусь. Паказваюцца знешнія і ўнутрыпалітычныя прычыны, якія абумовілі ўстанаўленне савецка-польскай мяжы і ажыццяўленне перасялення насельніцтва. Аналізуецца сукупнасць фактараў, якія вымушалі людзей перасяляцца, ці адмаўляцца ад перасялення. Характарызую... Болей »
На рэштках Храма можна збудаваць розныя будынкі, але ніводзін зь іх ніколі не заменіць разбураны Храм – гэта галоўная тэма вершаў, якія склалі новую кніжку Віктара Шніпа. Болей »
Манаграфія з’яўляецца першым абагульняючым даследаваннем шматмоўнай літаратуры Беларусі, асабліва беларускай літаратуры другой палавіны XVII—XVIII стагоддзя, калі адбываўся складаны працэс пераходу ад старажытнага пісьменства да літаратуры Новага часу. Упершыню ставіцца пытанне аб праявах барока і класіцызму ў тагачаснай беларускай літаратуры, адлюстраванні ў ёй ідэй Асветніцтва. Разглядаюцца яе цесныя ўзаемасувязі з рускай, польскай і ... Болей »
Зборнiк “Нарысы гiсторыi Лоеўшчыны” надрукаваны ў двух кніжках і ўтрымлiвае артыкулы, у якiх распавядаецца аб гiсторыi Лоеўшчыны са старажытных часоў да кастрычнiцкага перавароту ў Расіі 1917 года. У кнiгах змешчаны матэрыялы сiстэмных краязнаўчых даследаванняў аўтара апошнiх гадоў, карты, фотаздымкi i малюнкi, у якiх адлюстравана гiсторыя краю. Адрасуецца гiсторыкам-навукоўцам, настаўнiкам-краяведам, студэнтам і вучнёўскай моладзі, усі... Болей »
Зборнiк “Нарысы гiсторыi Лоеўшчыны” надрукаваны ў двух кніжках і ўтрымлiвае артыкулы, у якiх распавядаецца аб гiсторыi Лоеўшчыны са старажытных часоў да кастрычнiцкага перавароту ў Расіі 1917 года. У кнiгах змешчаны матэрыялы сiстэмных краязнаўчых даследаванняў аўтара апошнiх гадоў, карты, фотаздымкi i малюнкi, у якiх адлюстравана гiсторыя краю. Адрасуецца гiсторыкам-навукоўцам, настаўнiкам-краяведам, студэнтам і вучнёўскай моладзі, усі... Болей »
Зборнік твораў (паэм, балад, санетаў, вершаў, акравершаў, ната-так і эсэ) “На скрыжалях часу” аб падзеях рознага часу нашай-краіны і яе гістарычных асоб з’яўляецца працягам твораў пра гіс-тарычную спадчыну і адраджэньне Духу нацыі, якія асьвечаны ў 1-м зборніку твораў “На хвалі Адраджэньня” праз усьведамле-ньне Свабоды ў гістарычных пластах народнай памяці роднага краю ў адпаведнасьці з пагодай часу. Многія творы былі агучаны ... Болей »
Аповесць “На службе князя Радзівіла” прысвечана падзеям Інфлянцкай вайны другой паловы XVI стагоддзя. Жывая мова, цікавыя апісанні робяць кнігу даступнай ўсім, незалежна ад узросту і гістарычнай адукацыі. На старонках твору паўстаюць гістарычныя постаці вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста, які адначасова быў польскім каралём. Пры ягоным кіраванні ў Вялікім Княстве Літоўскім пашырылася і перамагла Рэфармацыя, была праведзена агра... Болей »
У кнізе сабраны ўспаміны, дыялогі, гутаркі з людзьмі, якіх лёс закінуў далёка ад радзімы, але сэрцам яны засталіся з роднай Бацькаўшчынай. Прадстаўнікі беларускай эміграцыі адкрываюць чытачу свае пачуцці, сваю тугу, свае думкі і погляды. Аддаюць іх на суд чытача, на суд гісторыі. Большасць матэрыялаў, змешчаных у зборніку, ніколі не друкавалася ў Беларусі. Аўтары выказваюць свае меркаванні, свае погляды і думкі ў адносінах да знакамітых... Болей »