- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і яго бліжэйшы паплечнік Зміцер Бандарэнка больш як праз год пасля ўдзелу ў выбарчай кампаніі абнялі сваіх блізкіх. Саннікаў быў вызвалены вечарам у суботу. Экс-кандыдата ў прэзідэнты ноччу прывезлі з віцебскай калоніі на Прывакзальную плошчу Мінска, дзе яго сустракалі журналісты і паплечнікі. На Вялікдзень, які праваслаўныя адзначалі ў нядзелю, 15 красавіка, быў вызвалены Зміцер Бандарэнка. Ён прыехаў у Мінск з магілёўскай калоніі №15 на маршрутным таксі. Прычым ехаў лежачы, таму што нядаўна ў калоніі перанёс аперацыю на назе.