- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Iнтэрнэт узарваў відэаролік, на якім міліцыя Пінска затрымлівае пенсіянераў, што гандлявалі каля рынку “Заходні”. На відэа бачна, як пенсіянераў сілай, жорстка запіхваюць у міліцэйскую машыну, пажылы мужчына з бародкай супраціўляецца, але двое здаровых міліцыянераў усё роўна піхаюць яго ў “варанок”. Усё адбываецца на вачах у сведак. З натоўпу чутны каментарыі “Ганьба!”, “Бязмежжа!”, “За што?”, “Гэта жах!”. Мінакі кідаюцца на дапамогу пенсіянерам, і пачынаецца сапраўдная бойка з крыкамі і гвалтам. У рэшце рэшт міліцыянерам удаецца заштурхаць у машыну некалькі чалавек. Адну жанчыну ахоўнікі парадку ўздымаюць дагары нагамі, так, што, прабачце, бачна яе бялізна, і кідаюць ва ўазік. Дзверы зачыняюць і “злачынцаў” вязуць у РАУС.