- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарэшце, не трэба прыслухоўвацца да чутак і плётак. Настаў той рэдкі перыяд, калі мы можам абсалютна афіцыйна даведацца, ці на заробленыя грошы “гуляюць” мясцовыя начальнічкі. Бо як толькі выбары — амаль усе яны становяцца абаронцамі інтарэсаў народа і кандыдатамі ў дэпутаты. А ў гэтай якасці абавязаны прадставіць дэкларацыі аб даходах. “Народная Воля” вывучыла заробкі мясцовай эліты на прыкладзе дэкларацый тых, хто балатуецца ў дэпутаты ў Салігорскім раёне.