- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рух “За Свабоду” выказвае рашучы пратэст супраць удзелу расійскіх вайскоўцаў у парадзе 3 ліпеня. “Праз свае дзеянні ўлады Беларусі ганебна і папаўзліва робяць нашу краіну дзяржавай-марыянеткай і пляцоўкай для дэманстрацыі сілы расійскай ваеншчыны, — гаворыцца ў заяве Руху “За свабоду”. — Запрашэнне расійскай арміі на парад у Мінску супярэчыць нейтральнаму статусу Беларусі, ставіць пад пагрозу стабільнасць і дабрабыт беларускага народа, пагражае рэгіянальнай бяспецы. Расійскія сцягі і чорна-аранжавыя стужкі ў сённяшняй Еўропе і ва ўсім свеце атаясамліваюцца з агрэсіяй супраць суседняй з Беларуссю суверэннай дзяржавы — Украіны. Расійская парадная калона сёння можа значыць наўпроставую акупацыю заўтра. Гэта таксама вядзе да ўцягвання беларусаў у вайну супраць братэрскага ўкраінскага народа.