- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чуткі пра арышт аднаго з буйнейшых бізнесменаў краіны, старшыні назіральнага савета ЗАТ “Трастбанк” Віктара Шаўцова з’явіліся напрыканцы мінулага тыдня. Падставай для арышту алігарха, які ўваходзіць у дзясятку самых паспяховых бізнесменаў Беларусі і лічыцца набліжаным да Аляксандра Лукашэнкі, нібыта стаў крадзеж. Шаўцоў атрымаў вядомасць пасля таго, як у 1994 годзе ўзначаліў “Інфабанк” (зараз гэты банк называецца “Трастбанк”). Бізнесмен кантраляваў шэраг камерцыйных структур, якія вялі актыўную дзейнасць у Іраку пры Садаме Хусейне, Сірыі, Лівіі, Іране. У свой час падкантрольныя Віктару Шаўцову структуры з’яўляліся актыўнымі ўдзельнікамі праграмы “Нафта ў абмен на харчаванне”, якая рэалізоўвалася пад эгідай ААН у Іраку. У 2004 годзе амерыканская адміністрацыя абвінаваціла “Інфабанк” у адмыванні грошай і дапамозе рэжыму Садама Хусейна. Крыху пазней “Інфабанк” трапіў у даклады Дзярждэпартамента ЗША і ЦРУ, дзе ўпаміналася аб незаконным гандлі зброяй з Іракам. Праўда, Міністэрства замежных спраў Беларусі правяло праверку дзейнасці “Інфабанка”, падчас якой згаданыя ў дакладах дзярждэпартамента ЗША факты быццам не пацвердзіліся. Праўда, у наступным, 2005-м, годзе “Інфабанк” перайменавалі ў “Трастбанк”. Рэбрэндынг тлумачыўся “новай стратэгіяй” у развіцці банка.