![]() |
![]() |
На адным літаратурным партале я прачытаў вершы тады яшчэ невядомай мне паэткі Галіны Пасвятоўскай. Потым знайшоў яе біяграфію ў Вікіпедыі, пачаў шукаць іншыя творы, лазіць па форумах. І выявілася, што яна дасюль вельмі папулярная на сваёй айчыне, хаця пасля яе смерці мінула амаль пяцьдзясят гадоў. Мяне, як чытача, прывабіла менавіта чысціня і прастата, з якой аўтарка казала пра каханне і смерць – гэтыя тэмы былі асноўнымі ў яе творчасці... Болей »
Шаноўная Валянціна Іванаўна, у выдавецтве «Кнігазбор» у серыі «Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў» нядаўна выйшла Вашая новая кніга «Дзікая сліва». Адкуль у кнігі такая назва? – Перш, чым нешта вытлумачваць пра назву, хачу яшчэ раз схіліцца ў падзячным кніксане перад выдаўцамі. Яны зрабілі «Дзікай сліве» шчаслівы чытацкі лёс і трошкі прыемных момантаў аўтарцы, ад якіх яна стала мо крыху менш «дзікай». Бо, калі верыць мысляру Валянціну Акудо... Болей »
Дзевяць цыклаў (ці «гранаў», як у аўтара) раскрываюць розныя праявы ўнутранай біяграфіі Сяргея Украінкі, але пытанні і тэмы «рубам» не ставяцца – аўтар называе іх, у поўнай адпаведнасці з сімвалісцкай спадчынай, крыху няпэўна, туманна: «Замова», «Тэарэма», «Род», «Повязь», «Дзівасіл», «Сон», «Пачуццё», «Ухмылка», «Начаткі». Разам з тым, пэўную логіку ў менавіта такім структураванні можна адчуць. Чытаючы той ці іншы цыкл, мэтазгоднасць у... Болей »
Ала Петрушкевіч: «Імкнуся сцвярджаць любоў...» – Шаноўная Ала Мікалаеўна, у выдавецтве «Кнігазбор» у серыі «Кнігарня пісьменніка» нядаўна выйшла Вашая кніга «Пра тое, што люблю». Распавядзіце, калі ласка, як узнікла задума гэтай незвычайнай кнігі і чаму яна выйшла пад псеўданімам? – Гэтая кніга з тых, якія пішуцца ўсё жыццё. Колькі пішу, столькі пісала яе. Нат тады, калі не пісала. Хто прачытаў, той зразумее. Пад псеўданімам, бо пачалос... Болей »
– Шаноўны Анатоль Мікалаевіч, віншуем з атрыманнем першай літаратурнай прэміі «Воін Святла». Чым гэтая ўзнагарода каштоўная для Вас асабіста? – Чым каштоўная? А тым, што і па сёння ідзе змаганне «За нашу і вашу свабоду». Светлыя часы яшчэ не наступілі. Таму і Украіна, і Беларуськрочаць гэтым шляхам, кіруючыся запаветам Кастуся Каліноўскага: «Да тае пары, браткі, шчасця ў вас не будзе, пакуль маскаль над вамі!..» Каштоўнасць узнагароды ў... Болей »
Шаноўны спадар Анатоль, у выдавецтве «Кнігазбор» нядаўна выйшла Вашая новая кніга «Анаталогія». Назва арыгінальная. Цікава, як яна прыйшла і што за ёй стаіць? – Пошук назвы, відаць, для кожнага творцы – працэс сакральны. Важна не памыліцца. На этапе прыдумвання назвы ў мяне было каля дзесяці самых розных варыянтаў і, адпаведна, канцэпцыяў афармлення вокладкі. Напрыклад, такі. Заплечнік. Першая старонка вокладкі – чалавек ідзе з заплечні... Болей »
Шаноўны Васіль Аляксеевіч, чытачы ведаюць Вас як аўтара шматлікіх паэтычных кніг. Аднак Вашая новая кніга – «Арабінавая ноч» – складаецца з празаічных твораў. Чаму пасля доўгага перапынку Вы зноў звярнуліся да прозы? – Паэзія насамрэч дамінавала ў маёй творчасці, вынікам чаго з’явіліся некалькі дзясяткаў зборнікаў вершаў як для дарослых, так і для дзяцей і перакладаў. Але гэта не азначае, што я надоўга выракся прозы. Цягам дзесяцігоддзя... Болей »
Святлана Алексіевіч – празаік, публіцыст. Аўтар кніг «У вайны не жаночае аблічча», «Апошнія сведкі», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час second-hand» і інш. Нарадзілася ў 1948 годзе ў горадзе Івана-Франкоўску (Украіна). У 1950 годзе сям’я пераехала ў Беларусь. Жыве ў Мінску Болей »
– Шаноўная Тамара Пятроўна, у выдавецтве «Кнігазбор» у серыі Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» нядаўна выйшла Вашая новая кніга «Скрыжалі», і ўжо адбылося некалькі прэзентацыяў. Як яна была ўспрынятая чытачамі? Болей »
Шаноўны Анатоль Ільіч, мінулы год быў багаты на арыгінальныя і цікавыя выданні, пра якія, дарэчы, мы пісалі ў «Кніганошы». Якія кнігі вам найбольш запомніліся? На якія параіце звярнуць увагу нашым чытачам і пашукаць у кнігарнях, бібліятэках? – Згодны, што мінулы год быў багаты на цікавыя і розныя ў жанрава-тэматычных адносінах выданні, што наш, так бы мовіць, кніжны рынак значна папоўніўся. Найперш запомніліся: новае, прымеркаванае да 1... Болей »