![]() |
![]() |
“Край|BY” – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”. Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб... Болей »
Доўгія стагоддзі менавіта гэтае маленькае беларускае мястэчка звязвала нашую краіну (УВАГА!) з Мальтай! Ім жа валодала дачка апошняга сербскага дэспата, апекаваліся Радзівілы, Астрожскія і Чартарыйскія. Тут адбылося апошняе ваеннае супраціўленне перад першым падзелам Рэчы Паспалітай 1772 года і быў знойдзены кампраміс з царскім ўрадам у 1911-м. Сёння “Край|BY” запрашае ў online-падарожжа ў мястэчка Сталовічы, ці СтАлавічы, як каму боль... Болей »
Прачынайся, уставай, рушым! Што значыць не хочаш? Нас чакае ўсё Вялікае Княства. Паглядзі на гэтыя шматлікія харугвы, паглядзі, колькі людзей сабралася! Усе толькі і чакаюць нас. Адсюль не разгледзіш, хто — ці то Лугвен, ці то ягоны ўнук (такія яны падобныя) — заснаваў манастыр, у які мы клічам вас. За ўсю гісторыю збіраліся тут і з Вялікага княства Літоўскага, і з суседніх дзяржаваў людзі розныя: і добрыя, і не дужа. Усякае здаралася —... Болей »
Праект «Край.BY» — як амерыканскія горкі: то на ўсход, то на захад, то ўніз, то ўверх. А потым, як праімчыш і аддыхаешся, хочацца аднаго — абавязкова паўтарыць гэты заезд ізноў! Гэтым разам на інтэлектуальным атракцыёне мы дазнаемся пра першы феерверк у гісторыі Беларусі, убачым месца, дзе працяглы час кватараваў расійскі цар Пётр І, і прагуляемся вулачкамі адзінага горада Усходняй Беларусі, дзе хоць і на кароткі час, але перамагло паўс... Болей »
Чым жыла і як бавіла час залатая моладзь Беларусі ХІ стагоддзя? Вось уявіце: ваш бацька — старажытнарускі князь, маці — англійская прынцэса. Чым заняцца, як сябе рэалізаваць у жыцці? Матывацыя, сацыяльныя арэлі — гэта ўсё тэорыя, ты ж княжы сын, у цябе ўсё ёсць. Толькі і застаецца, што вайной куды схадзіць ці там незалежнасць якога княства ліквідаваць, Полацкага, напрыклад.Ну а там ужо нашчадкі разбяруцца, харошы ты быў ці злы, дзетак п... Болей »
Мы шмат ведаем пра магдэбургскае права ў гарадах Беларусі, але ж і нашыя мястэчкі ад іх не адстаюць. Узяць хаця б адно з іх на гістарычнай Слонімшчыне. Яно вядомае ўсяму свету перш за ўсё рэзідэнцыяй аднаго былога пісара, які “дапісаўся” да таго, што род ягоны стаў магнацкім. Уявіце сабе: набытае калісьці за 30 000 коп, яно цяпер каштуе… Ды не каштуе! Бо стала для Беларусі бясцэнным. Вось такая пазітыўная “дэвальвацыя”, не тое што цяпер... Болей »
Тут нараджаюцца прэзідэнты, а паэты і перакладчыкі хочуць, каб іх тут пахавалі. Тут зарадзілася беларуская металургія і знайшлі свой спачын ідэйны натхняльнік вялікалітоўскай Рэфармацыі Сымон Будны і паэтка нашаніўскай пары Канстанцыя Буйло. Тут нават за саветамі гучалі набажэнствы на роднай мове, а ў наш час тут аднавілі і асвяцілі засыпаную ў суворы час крынічку ды пасадзілі вакол яе 111 вішнёвых дрэўцаў. Ух, і хораша ж тут будзе ўвес... Болей »
Сёння трохі страшылак, дарагія землякі. Той самы канец лютага, калі хочацца пачуць страшную і поўную таямніц гісторыю, каб у самы напружаны момант заплюшчыць вочы, а расплюшчыўшы, пабачыць: ужо вясна, то бок усё добра. Таму сёння запрашаем усіх паслухаць разам з намі сапраўдную гісторыю пра таямнічыя скарбы, якія доўгімі начамі бернардынцы спрабавалі дастаць з незвычайнай дамавіны. Хадзем, хадзем, ужо хутка вы пачуеце жудасны трэск, уба... Болей »
Калі вы едзеце ў Вільню праз Каменны Лог, вас чакае пастка чэргаў. Раім не губляць на іх час, а ехаць праз іншы пераход – Катлоўку, а па дарозе, пад Ашмянамі, калі звернеце на Астравец, вас чакае ўнікальнае беларускае мястэчка, бо толькі там вы даведаецеся, што агульнага паміж адзіным у краіне рассоўным мостам, рэзідэнцыяй Абрамовіча, двума героямі Французскай рэвалюцыі і братам Чорнай Панны Нясвіжа. Заінтрыгаваныя? І гэта яшчэ не ўсё. ... Болей »
Віншуем, спадарства, мы перажылі канец свету недарэмна — праект Kрай.by яшчэ не паказаў і паловы непаўторных мясцінаў нашае Радзімы! Сёння каманда праекту выпраўляецца на мяжу Беларусі і сягае cамага краю ўяўленняў пра фантастычныя магчымасці айчыннага дойлідства. Мы едзем у месца, з якім неразрыўна звязаны адзін з нямногіх беларусаў, чыім iмем называюць горныя хрыбты і ўнікальныя віды раслінаў. Знайсці гэтае месца самому часам не так ... Болей »