![]() |
![]() |
Звычайна дыярыюшы найвышэйшых прадстаўнікоў духоўнага кліру не вызначаюцца займальнасцю. Што нельга сказаць пра дзённікавыя запісы архіяпіскапа Міхала Галубовіча (1800—1881), занатаваныя ім у 1858—1860 гг. Паколькі ў нататках архірэя можна прачытаць: пра наведванне губеранскага Менску расейскім царом Аляксандрам II; неаднойчы сустрэцца з прозвішчам Багрыма; «паслухаць» арыю ў выкананні В. Дуніна-Марцінкевіча; даведацца, што колішні вуні... Болей »
У чарговую кнігу Віктара Жыбуля ўвайшло ўсё самае сьветлае, узьнёслае й нястрашнае са створанага ім на працягу 1995 – 2002 гадоў. Болей »
Нарадзіўся ў 1973 годзе ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1995) і аспірантуру БДУ па спецыяльнасці замежная літаратура (1999). Выкладае ў БДУ гісторыю французскай літаратуры. Напачатку 2000-х настаўнічаў у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Кіраўнік «Перакладчыцкай майстэрні» ў Беларускім калегіуме. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 2008 г. узначальвае Беларускі ПЭН- цэнтр. Вершы перакладаліся на польскую, а... Болей »
Сам насам са швэдрам, што кінуты ў кут, сам насам са страчаным часам, сам насам з уласнай прысутнасцю тут, са столькім, што ўжо не сам насам, – знадворку, бо замак замкнуты стары, на пекную гледзячы зорку (знадворку адносна ўсяго, што ўнутры, – так блізка, што ўжо не знадворку), нарэшце стамлюся ад словаў, чужы у некалі скончанай спрэчцы, нарэшце спынюся на самай мяжы – так позна, што ўжо не нарэшце. Болей »
Альбом знаёміць чытача з выдатнымі помнікамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва перыяду ад сярэдніх вякоў да эпохі Асветніцтва, якія створаны і выяўлены на беларускай зямлі. Яны захоўваюцца ў калекцыях Беларусі, вядучых музеях нашай краіны. Многія з іх, знойдзеныя ў пасляваенны час савецкімі даследчыкамі, публікуюцца ўпершыню. Спецыфіка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, своеасаблівасць матэрыяльна-тэхнічных уласцівасцей асобных галін яг... Болей »
Артыкул аб змаганьні дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня (1990--9.01.1996) за прыняцьце Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі. Брашура выдадзена да 20-х угодкаў прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі. Выданьне разьлічанае на шырокага чытача. Болей »
У кніэе Клаэса Рына праводзіцца размежаванне паміж дзвюма формамі дэмакратыі. Аўгар выступае ў падтрымку канстытуцыйкай дэмакратыі, якая, на яго думку, лепшым чынам адпавядае патрабаванням этычнага жыцця. Паралельна гучыць абгрунтаваная крытыка плебісцытнай формы дэмакратыі, якая, надаючы паўнату ўлады грамадскай большасці, падрывае маральную прыроду чалавека. Кніга змяшчае тлумачэнне і крытычны аналіз ідэй Жан Жака Русо і прапануе мовы... Болей »
Грамадзянская супольнасць, дэмакратыя, правы чалавека-фармулёўкі, якія за апошнія дзесяцігоддзі набылі вызначальны характар. Супольнасці, якія мазольна выбіраюцца з перыяду камунізму і на іх глядзяць на іх з вялікай надзеяй. А паколькі камунізм быў носьбітам прымусу і зняволення з боку монапартыйнай дзяржавы, то сіла развіцця робіць зараз націск на вольнасці і праве. Калі ў час, які яшчэ не да канца прамінуў, гаварылася, што адзінка - г... Болей »
Наколькі б значнымі і нечаканымі ні былі падзеі, імкліва адбываўшыяся на нашых вачах, аўтар гэтай працы мае поўнае права заявіць, што яны не заспелі яго знянацку. Калі я пісаў гэтую кнігу пятнаццаць гадоў таму назад, мной валодала адна-адзінюткая думка – пра набліжаючаяся няўхільнае наступленне дэмакратыі ва ўсім сьвеце. Перачытайце маю працу, і вы на кожнай старонцы сустрэнеце ўрачыстыя паведамленні пра тое, што Грамадства перамяняе с... Болей »
Зборнік артыкулаў аб падзеях беларускай нацыянальнай рэвалюцыі ў пачатку 90-х гадоў, аб здабыцьці незалежнасьці ў жніўні 1991 г., аб палітыцы і дзеяньнях дэпутатаў Апазыцыі БНФ ў Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня (1990-9.01.1996). Кніга пасьвечана ХХ-годдзю незалежнасьці Беларусі. Выданьне разьлічанае на шырокага чытача. Болей »