![]() |
![]() |
Гэта другая ініцыятыўная група ў нашым раёне, якая вядзе сваю дзейнасць пад сцягам Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Па словах старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання Вольгі Бізікавай, спачатку ўдзельнікі такіх аб’яднанняў вырашаюць агульныя праблемы, арганізоўваюць вольны час. У далейшым актывісты пачынаюць рухаць наперад інтарэсы свайго рэгіёна, рэалізуючы для гэтага сацыяльныя міні-праекты. Сваю дзейнасць яны вядуць... Болей »
Паэзія Барадуліна перакладзеная больш як на трыццаць пяць моў свету. У 2006 годзе за зборнік вершаў “Ксты” намінаваўся на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры. На жаль, яе паэт ужо ніколі не дачакаецца. Рыгор Барадулін быў апошнім, хто атрымаў ганаровае званне Народнага паэта. Адбылося гэта ў 1992 годзе. Болей »
Усяго ў рэгіёне больш за сотню інвестпраектаў. Іх паспяховае ўвасабленне ў жыццё - гэта новыя вытворчасці, працоўныя месцы, павелічэнне падатковых паступленняў у бюджэт. Але 32 з іх не ўкладваюцца ў намечаныя тэрміны, а 14 і зусім не прасунуліся далей падпісання дамовы аб намерах. У прычынах разбіраўся карэспандэнт "Савецкай Беларусі" Болей »
У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар. Болей »
Вершы новага зборніка паэтэсы вяртаюць чытача да вечных праблем чалавечага жыцця — сяброўства, любові, адказнасці за свае ўчынкі, ворнасці Радзіме. Болей »
У 1992-м, першым поўным годзе незалежнасьці, Беларусь мусіла выбіраць паміж невядомай дэмакратычнай будучыняй і знаёмай савецкай стабільнасьцю. Драматычная гісторыя барацьбы за рэфэрэндум аб новых выбарах, калі камуністычная намэнклятура перакрэсьліла 446 тысячаў подпісаў грамадзянаў. У кнізе скарыстаныя фатаздымкі Ўладзімера Сапагова, Ігара Кірына, Франака Вячоркі, газэты «Свабода». Таксама скарыстаныя матэрыялы сайту «Вытокі» і архіву... Болей »
Кніга прысьвечаная падзеям 1991 году, удзельнікам якіх давялося быць аўтару — масавым вулічным пратэстам, парлямэнцкай працы Апазыцыі БНФ, абвяшчэньню незалежнасьці Беларусі і першым крокам у будаўніцтве новай дзяржавы. У кнізе скарыстаныя фотаздымкі Ўладзімера Кармілкіна, а таксама Ларысы Зайцавай, Сяргея Грыца, Сяргея Плыткевіча, Андруса Пятрулявічуса, AFP, ИТАР-ТАСС і аўтара. Таксама скарыстаныя матэрыялы архіву аўтара. Болей »
«У, сука, апяць пашол да мікрафона!» — шыпелі, шалелі і курчыліся намэнклятурныя дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР, калі Сяргей Навумчык браў слова. Ён і яго паплечнікі бралі яго як штангіст бярэ вагу, вырываючы з ланцугоў зямнога прыцягненьня чыгунны цяжар, калі сэрца выбухам выкідвае кроў у жылы, дыханьне спыняецца на выдыху, мускулы ўзрываюцца і ўсё жыцьцё ператвараецца ў энэргію, каб адарваць, узьняць і трымаць. Пасьля Курапатаў, Хаты... Болей »
У 1995 годзе ў Беларусі прайшоў першы рэфэрэндум, які зьліквідаваў статус нацыянальных сымбаляў як дзяржаўных, загнаў мову ў гета, прывязаў краіну да Расеі, а прэзыдэнту адчыніў дзьверы да неабмежаванай улады. У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Франака Вячоркі, Сяргея Грыца, Лявона Дзейкі, Марыі Жылінскай, Галіны Навумчык і аўтара. Таксама скарыстаныя матэрыялы архіву аўтара. Болей »
У пятым томе хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца ХХ стагодзьдзя аднаўляецца ва ўсёй вастрыні барацьба ў парлямэнце за і супраць вайсковых саюзаў, за энэргетычную незалежнасьць і супраць увядзеньня прэзыдэнцтва, ашаламляльныя здабыткі і паразы нацыянальнага адраджэньня і дэмакратыі, галоўныя дзейныя асобы і драматычныя наступствы іх выбару для свабоды — 1993 год вачыма ўдзельніка, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі (1990–1995... Болей »