- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Даволі спецыфічным у супрацоўніцтве з беларусамі з’яўляецца значная ступень недаверу і — у параўнанні з украінцамі — частае нежаданне прыняць супрацоўніцтва. Заўважу: у параўнанні. Не да канца. Гэта можна растлумачыць спецыфікай рэальнасці, у якой беларусам давялося дзейнічаць, недахоп інструментаў. Я шмат разоў сустракаўся з адсутнасцю цікавасці, хоць усе былі забяспечаныя неабходнымі сродкамі для правядзення сумесных аперацый. Часта справа ў адсутнасці энтузіязму, звычайнай ляноце.