![]() |
![]() |
У нядзелю 6 сакавіка на маляўнічым беразе ракі Гудзон у гарадку Осэнінг адбыўся традыцыйны беларускі абрад Гуканьня вясны. Ужо ў каторы раз імпрэза адбылася дзякуючы стараньням Лены і Пятра Рыжых, якім дапамагалі трое іхных сыноў. Спачатку ўдзельнікі сабраліся ва ўтульнай залі мясцовага яхт-клюба, дзе апрануліся ў беларускія народныя строі. Тады выйшлі на бераг ракі і, пасьля тлумачэньняў вядомай знаўцы беларускіх народных традыцыяў Вал... Болей »
Беларуская Антымарозная вечарына (Anti-freeze chill out) прайшла 24-га студзеня ў клюбе Meridian 23 на Мангэтане. Гэта ўжо другая па ліку беларуская вечарына ў рамках праекта Dzed Baradzed Party. Першая вечарына адбылася 11-га сьнежня 2015 г., у ёй бралі ўдзел беларускі поп-рок гурт “ProSSpekt” і DJ Christoph Noyman. Таксама беларускі гурт “Безь білета” прэзэнтаваў сваё відэамузыкальнае прывітаньне. Зьвярнуўшыся да беларусаў, што жывуць... Болей »
Усуботу 26 сьнежня ў Доме Маракоў на Мангэтане прайшоў сход Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня “Пагоня”, на якім адбылася прэзэнтацыя чарговага выпуску літаратурнага альманаху “Беларус”. Напачатку сходу з кароткім словам выступіў старшыня Згуртаваньня “Пагоня” Віталь Зайка. Ён распавёў пра дзейнасьць арганізацыі ў адыходзячым годзе і заклікаў прысутных даваць прапановы адносна таго, якой яны хацелі б бачыць працу арганізацыі ў наступн... Болей »
5сьнежня ў Доме Маракоў на Мангэтане прайшло сьвяткаваньне Дня Герояў – 95-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну, ладжанае супольна Беларуска-Амэрыканскім Згуртаваньнем “Пагоня” і Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем у Нью-Джэрзі. Напачатку імпрэзы старшыня “Пагоні” Віталь Зайка прывітаў прысутных і распавёў пра пляны і бягучыя справы арганізацыі. Ён прапанаваў прысутным адзначыць хвілінай цішы памяць аднаго з актыўных дзеячаў Згуртаваньн... Болей »
Такая ў нас спэцыфіка, спадарства, шанцуе ў няўдачы і не шанцуе ў посьпеху. Чакал-чакалі запаветнага Нобэля і дачакаліся. Нобэль міру для Абамы і літаратурны Нобэль для Алексіевіч – цяжка сьцвярджаць, што ў гэтым няма сваёй лёгікі. Сьвет постмадэрнізму, сымбалічны адлік якога пачынаецца з ушанаваньня апошняга мадэрніста Сэмюэла Бэкета, кіруецца сваёй пасьлядоўнай лёгікай, лева – гэта права, права – лева, палітычны хэпэнінг – гэта таксам... Болей »
Уканцы верасьня 2015 году ў Нью-Ёрку пачалася 70-я сэсія Генэральнай асамблеі Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў. Узяць удзел у гэтай важнай падзеі прыехалі сотні кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў з усяго сьвету, каб разгледзець найважнейшыя пытаньні міжнародных дачыненьняў, выказаць бачаньні сваіх урадаў адносна іх, накрэсьліць шляхі паразуменьня паміж краінамі. Былі сярод іх таксама і кіарўнікі Беларусі і Расеі – Лукашэнка і Пуцін. Болей »
Унядзелю 24 жніўня ў грамадзкай залі пры саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылося сьвяткаваньне Дня аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі і прэзэнтацыя двух кнігаў. Імпрэзу адкрыла кароткім словам, прывітаўшы прысутных, старшыня Бруклінскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) Тацяна Красоўская. Яна нагадала, што 25 жніўня 1991 году, калі сэсія Вярхоўнага Савету Беларусі надала Дэклярацыі аб Суверэнітэц... Болей »
Неспадзеўкаю дня была моцная залева, што засьпела нас зьнянацку, і мы вымаклі з галавы да пят. Але гэта ўсё суправаджалася жартамі і сьмехам. Нават зрабілі вынік, што пасьля гэтага моцна-трапічнага дажджу мы сталі сябрамі “не разьлі вада”. Пасьля мы выціснулі ваду з адзежы, прасушылі наш сьцяг і прадоўжылі пікнік. Нарэшцэ, можна лічыць, што мы мелі міжінтэрнацыянальную кухню. Смажылі і ўкраінскае сала, і польскія кабаноскі, і амэрыканск... Болей »
Унядзелю 12 ліпеня 2015 году на Мангэтане ў Нью-Ёрку прайшоў Марш Паняволеных Народаў, што адкрыў Тыдзень Паняволеных Народаў – шэраг мерапрыемстваў, прысьвечаных прыцягненьню ўвагі амэрыканскай грамадзкасьці да становішча народаў, што працягваюць знаходзіцца пад уціскам камуністычных, посткамуністычных ды кожных іншых тыраніяў і дыктатураў Болей »
нядзелю 14 чэрвеня ў грамадзкай залі пры Саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылося грамадзкае абмеркаваньне праграмы разьвіцьця Беларусі, якая ставіць задачы дзеля будучыні нашай Бацькаўшчыны. Асноваю для абмеркаваньня стаў тэкст сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту і Партыі КХП-БНФ. Тэкст пад назваю “Што адбываецца і што можа быць”, быў зьмешчаны ў сеціве і таксама разасланы ўсім зацікаўленым. Ён складаец... Болей »