- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Стасункі паміж Беларуссю і Германіяй - гэта не толькі войны, якія ўзгадваюцца ў мінулым, але і добрыя узаемасувязі ў сферы культуры, будаўніцтва, літаратуры, бадай усіх аспектаў грамадскага культурнага і палітычнага жыцця. Менавіта гэтым аспектам быў прысвечаны Міжнародны "круглы стол" з удзелам вучоных Беларусі, Германіі, Польшчы і Швейцарыі. Мерапрыемства праводзілася ў Мінску 29-30 красавіка 1996 г. Паводле матэрыялаў мерапрыемства і створаны зборнік. Адметна, што круглы стол закрануў практычна ўсе аспекты стасункаў, пачынаючы з гістарычных традыцый, вынікаў другой сусветнай вайны, заканчваючы сучаснымі перспектывамі, стасункамі паміж прадпрымальніцтвам. Зборнік уключае ў сябе матэрыялы дакладаў, стэнаграмы сустрэч і канферэнцый, поўны спіс удзельнікаў і інфармацыі пра іх. Публікацыя дае магчымасць пазнаёміцца з былым, сучасным і зазірнуць у будучыню грамадска-культурнага узаемадзеяння, а лепш сказаць супрацоўніцтва дзвюх кран і двух народаў – беларускага і нямецкага. (Н.Г.)