![]() |
![]() |
Рашэньне Рады міністраў замежных спраў дзяржаваў-чальцоў ЭЗ пра працяг тэрміну прыпыненьня абмежаваньняў у дачыненьні да шэрагу службовых асобаў Рэспублікі Беларусь стала галоўнай замежнапалітычнай падзеяй краіны. І яно сустрэла неадназначную рэакцыю ва ўладных і апазыцыйных колах. Для кіруючага рэжыму ўзгаданае рашэньне дазваляе захоўваць прагматычны дыялёг паміж Рэспублікай Беларусь і Эўрапейскім Зьвязам, а большасьць апазыцыйных дзея... Болей »
Нечаканасьцю тыдня стала адмена ў апошні момант візыту ў Менск эўракамісара ў пытаньнях замежных сувязяў і палітыкі добрасуседзтва Бэніты Фэрэра-Вальднэр. Раней было анансавана, што яна мае знаходзіцца ў беларускай сталіцы 12—13 сакавіка. Але 11 сакавіка беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка раптоўна вылецеў на перамовы ў Армэнію. У той самы дзень МЗС Беларусі паведаміў пра перанос візыту Фэрэра-Вальднэр на красавік. Сама эўракамісарк... Болей »
Нядаўнія два зьезды моладзевых палітычных аб’яднаньняў «Маладыя дэмакраты» і ўстаноўчы зьезд партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя могуць сьведчыць пра працэсы перагрупіроўкі моладзевых рухаў у апазыцыі. «Маладыя дэмакраты» доўгі час лічыўся і быў моладзевым крылом Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП). І вось у канцы лютага прайшлі адразу два зьезды «Маладых дэмакратаў» – уласна моладзевай арганізацыі АГП «Маладыя дэмакраты» і ўст... Болей »
Фінансава-эканамічнае становішча Беларусі працягвае пагаршацца. Прычым незалежныя экспэрты мяркуюць, што афіцыйная статыстыка прыхарошвае сытуацыю. Насамрэч валавы ўнутраны прадукт за студзень ня вырас на 4,2%, як абвесьціў Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат), а зьнізіўся прыкладна на 5%, лічыць незалежны эканаміст Аляксандар Чубрык. Свае разьлікі ён абгрунтаваў у артыкуле, які надрукаваў тыднёвік «Наша Ніва». Падзеньне ж ВУП на 5... Болей »
Мінулы тыдзень у Беларусі прайшоў пад знакам актыўных кантактаў з прадстаўнікамі структураў аб’яднанай Эўропы. Пікам гэтага працэсу лічыцца даволі нечаканы прыезд у Менск Хаўера Саляны і ягоная сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам. Падобна, рэжым усё ж выходзіць са шматгадовай самаізаляцыі, і хутчэй за ўсё, з найменшымі згубамі і саступкамі Эўропе. Тым ня менш, для прыкладу, стала вядома, што ў дэлегацыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы і... Болей »
6 лютага ў Менску прайшло першае паседжаньне Грамадзка-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта. Яго правёў кіраўнік Адміністрацыі Ўладзімер Макей. Са слоў высокага чыноўніка, улада зацікаўленая выслухоўваць розныя, нават палярныя меркаваньні па актуальных пытаньнях. У раду разам з прадстаўнікамі ўладнага боку ўлучаныя незалежныя экспэрты, грамадзкія дзеячы, у тым ліку блізкія да апазыцыі. У першым паседжаньні ўдзельнічалі, у п... Болей »
Суворыя рэаліі змусілі беларускае кіраўніцтва адмовіцца ад бравурнай рыторыкі пра няўразьлівасьць айчыннай эканамічнай мадэлі. Цяпер ужо і міністры, і прэзыдэнт прызнаюць: усясьветны крызыс не абмінуў Беларусь. Так, паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у прамысловасьці ў лістападзе ў параўнаньні з кастрычнікам адбы- лося беспрэцэдэнтнае зьніжэньне аб’ёмаў выпуску прадукцыі — на 13,8%. На шэрагу прадпрыёмстваў ужо мусяц... Болей »
1 сьнежня павінен быў адбыцца Вышэйшы дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы (ВДС СД), прычым абодва бакі падсілкоўвалі чаканьні публікі намёкамі на нейкую лёсавызначальнасьць рашэньняў, якія на ім будуць прынятыя. Мерапрыемства давялося перанесьці, у чым бакі абвіна- вацілі адно аднога. ВДС тым ня менш павінен адбыцца да канца сьнежня і вызначыць фармат адносінаў дзьвюх краінаў на 2009 г. Аднак перанос паседжаньня і яго прычыны сьведчаць пра... Болей »
Важнай падзеяй у галіне СМІ стала вяртаньне газэтаў «Наша Ніва» і «Народная воля» ў шапікі «Белсаюздруку» і падпісныя каталёгі «Белпошты». Гэтыя падзеі не зьмянілі характар узаемадачыненьняў уладаў зь незалежнай прэсай, але, тым ня менш, служаць знакам зьмякчэньня палітычнага клімату ў краіне. Газэта «Народная воля» заключыла дамовы зь «Белсаюздрукам» і «Белпоштай» на распаўсюд выданьня празь сетку распаўсюду дзяржаўных манапалістаў. Ак... Болей »
Найбольш сур'ёзныя наступствы фінансавага крызысу Беларусь адчуе ў лютым — сакавіку 2009 году. Так мяркуе адмысловец Інстытуту эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук прафэсар Аляксандар Лучанок. «Стаіць задача сур'ёзнага рэфармаваньня ўсіх нашых падыходаў, сацыяльных стратэгіяў, пунктаў погляду дзеля выжываньня ў цяперашніх эканамічных умовах», — цытуе экспэрта БелаПАН. Тым часам урад спрабуе дамовіцца з МВФ пра крэдыт на 2 мільярды даля... Болей »