![]() |
![]() |
Беларускі рубель заліхарадзіла. За тыдзень ён у адносінах да долара ўпаў больш як на 100 пунктаў. Калі яшчэ 2 ліпеня курс пакупкі долара быў 8 770 рублёў за долар, то ўжо 9 ліпеня некаторыя банкі набывалі долар па 8 880. Наогул, 9 ліпеня долар устанавіў новы гістарычны рэкорд. Па таргах на біржы курс амерыканскай валюты ў параўнанні з папярэднім днём вырас усяго на 20 рублёў — да 8 860 беларускіх рублёў. Але для рэкорду гэтага аказалася... Болей »
Улады нібыта пагадзіліся не ўводзіць тэхрэгламент і пачакаць яшчэ год. Але прадпрымальнікі гэтым не задаволеныя. 27 чэрвеня ўжо прайшоў агульнанацыянальны страйк, а на 15 ліпеня ў Мінску запланаваны прадпрымальніцкі марш. Заяўка на яго правядзенне ў Мінгарвыканкам пададзеная. Плануецца, што ў сувязі з маршам у гэты дзень таксама не будуць працаваць рынкі. Болей »
Гандаль з Еўропай наконт выдачы візы беларускаму міністру замежных спраў Уладзіміру Макею скончыўся. Савет міністраў замежных спраў ЕС у Люксембургу «ў мэтах спрашчэння дыпламатычных кантактаў» часова выключыў спадара Макея з пераліку асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза. Гэтае выключэнне дзейнічае да таго часу, пакуль Макей з’яўляецца міністрам замежных спраў. Болей »
Нашая краіна, нягледзячы на тое, што вытворчасць аўтамабіляў для народа ў ёй хранічна не прыжываецца, не кідае спробы стаць аўтадзяржавай. У чарговы раз падпісана пагадненне наладзіць у краіне зборку легкавікоў. Гэтым разам — не кітайскіх. Пагадненне пра арганізацыю ў нас вытворчасці аўтамабіляў маркі «Opel Corsa» для рынкаў Беларусі і Расіі падпісана ў Мінску па выніках перамоваў беларускага Саўміна з дэлегацыяй «General Motors». Болей »
Лукашэнка збіраўся паціснуць руку апошняму прадпрымальніку яшчэ ў 2005 годзе. Але вынішчыць прадпрымальніцтва на нацыянальным узроўні не ўдалося. Зараз гэта спрабуюць зрабіць на ўзроўні міждзяржаўным. З 1 ліпеня ўводзяцца новыя правілы тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза. Яны могуць прывесці да таго, што да 90% прадпрымальнікаў Беларусі, сапраўды, альбо спыняць сваю дзейнасць, альбо пачнуць масава парушаць закон. Болей »
Канец месяца быў вельмі багаты на падзеі. Лукашэнка лётаў у Астану для размоў з Назарбаевым і Пуціным. Але больш выніковай стала ягоная сустрэча з прэм’ерам Расіі ў Мінску. Мядзведзеў так казаў пра ЕЭС, што беларускі кіраўнік быў проста ў захапленні. А Мядзведзеў пры гэтым проста паведаміў, што ў выпадку стварэння ЕЭС Расія гатовая адмовіцца ад эканамічных бар’ераў і тарыфнага рэгулявання з краінамі — удзельніцамі ЕЭС. «Наша інтэграцыйн... Болей »
Першы раз Макей не паляцеў у Нью-Ёрк. Ён павінен быў там быць 13–14 мая на пасяджэнні высокага ўзроўню Генасамблеі ААН па агляду выканання Глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі. 13 мая павінна была адбыцца ягоная сустрэча з генсекам ААН Пан Гі Мунам. Аднак, паводле афіцыйнай версіі, больш важным для Макея было знаходзіцца ў Арменіі побач з прэзідэнтам Беларусі. Гэты візіт у Арменію, дзе Лукашэнка адкрыў казіно ды наве... Болей »
Кожны год Аляксандр Лукашэнка спадзяецца на таленавітую моладзь. Кожны год ён чакае ад яе прарыву — не столькі для сябе, колькі для краіны. І вось ужо дзесяцігоддзямі гэтыя надзеі не спраўджваюцца. І сёлета Лукашэнка на сустрэчы з таленавітымі навучэнцамі, студэнтамі і моладдзю запэўніў, што чакае ад іх ідэй і праектаў, якія выведуць беларускую эканоміку, культуру, навуку на больш высокі ўзровень развіцця. «Вам трэба будзе накіраваць з... Болей »
Аляксандра Лукашэнку балюча шчоўкнулі па носе. Яму не далі згуляць у хакей. Каманда, якая ўдзельнічала ў другім Усерасійскім фестывалі па хакеі сярод аматараў у Сочы, фактычна была дыскваліфікаваная. Нягледзячы на тое, што запрасіў яе міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. Як вядома, 7 мая каманда Лукашэнкі ў паўфінале турніру выйграла ў каманды «Неўскі легіён» з лікам 4:1, але беларускім хакеістам была залічана тэхнічная параза з лікам 0:... Болей »
У ноч з 8 на 9 мая нацысцкі рэжым капітуляваў. Злавесны акультны парадак — з печамі Асвенцыму, нялюдскімі эксперыментамі «Ананэрбэ» і масавым знявечаннем душаў — абрынуўся ў апраметную. Ягоныя важакі труціліся цыяністым каліем, каб пазбегнуць шыбеніцы. Іншых чакаў Нюрнберг. Болей »