![]() |
![]() |
Разам станем за журналістамі. Цяперашняя рэальнасць вельмі зручна ўладкавана для шмат каго з тых, хто знаходзіцца ў руля краіны. Кожны ўчынак, факт, любое дзеянне лічацца неіснуючымі, калі пра гэта не распавялі журналісты, не напісалі газеты. Не было ў прэсе — значыць не было наогул. Не было і няма дзедаўшчыны ў войску, крадзяжоў у школьных сталовых, карупцыі ў дзяржаўных органах... Няма пакрыўджаных і няма крыўдзіцеляў. Аднак адкуль жа... Болей »
Пачалося з Дзядоў. У пэўных колах стала папулярнай думка, паводле якой падзеі ў Беларусі 1990–1991 гадоў (найперш, аднаўленне незалежнасці) былі, з большага, праявай агульнай дэмакратычнай тэндэнцыі ва Усходняй Еўропе і ў СССР («хваля несла»), і БНФ на чале з Пазьняком толькі «ўдала скарыстаў» шанец. Гэта не так. Калі ў краінах Усходняй Еўропы, якія мелі суверэнітэт, вырашалася праблема дэмакратызацыі, то перад рэспублікамі былога СССР ... Болей »
Мінулай восенню прадпрымальнікі распачалі акцыі пратэсту супраць прэзідэнцкага Указа № 760, які абмяжоўвае выкарыстанне наёмных работнікаў. Лідэры прадпрымальніцкага руху, не шкадуючы мегафонаў і галасавых звязак, заклікалі калег кансалідавацца і кінуць усе сілы на адстойванне сваіх правоў. Але прыгожыя лозунгі на тэму свабоды гандлю і правоў чалавека, палунаўшы над сталічнымі плошчамі Бангалор, Кастрычніцкая, Незалежнасці, свайго ўваса... Болей »
13 кастрычніка Рада Еўрасаюзу на 6 месяцаў прыпыніла дыпламатычныя санкцыі для беларускіх чыноўнікаў. 36 уладным асобам на чале з Аляксандрам Лукашэнкам, якія значыліся ў ранейшым спісе неўязных, дарога на Захад адкрытая. У спісе засталіся толькі пяцёра. Прозвішчы чатырох з іх — Уладзіміра Навумава, міністра ўнутраных спраў, Віктара Шэймана, былога кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, Юрыя Сівакова, тагачаснага міністра спорту і турызму,... Болей »
Афіцыйныя сустрэчы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі на гэтым тыдні сталіся працягам палітыкі балансавання паміж Усходам і Захадам. У панядзелак кіраўнік Беларусі сустракаўся з кіраўніком ураду Расіі Уладзімірам Пуціным, а ў аўторак — са старшынёй Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, міністрам замежных спраў Фінляндыі Аляксандрам Стубам. Такая ўвага да Беларусі з абодвух бакоў дазваляе канстатаваць: за маленькую краіну амаль ... Болей »
Дыялог. Спробы першая і другая Палітвязні — выбары — дыялог. Гэта, бадай, і ёсць ключавая трыяда, якая апошнім часам вызначала дамінанту палітычнага працэсу ў Беларусі. Аднак яго асноўныя мэты і змест парознаму разумеліся асноўнымі дзеючымі асобамі: уладай, Захадам і беларускай апазіцыяй. І вось — выбары. Канец дыялога? Ці працяг? Тлустая аўтарытарная кропка ці дэмакратычнае шматкроп’е? Што выявілася з відавочнасцю, дык гэта тэндэнцыя, ... Болей »
Майстэрства лэкарацый Агульная сітуацыя перад выбарамі ў Палату прадстаўнікоў набыла выразна акрэсленыя рысы. Улада дзейнічала па даўно вызначанаму і адпрацаванаму сцэнару, які і рэалізавала з заўсёднай дакладнасцю. Сітуацыя настолькі звыкла ясная, што прадбачыць вынікі галасавання 28 верасня, гэтак жа, як і склад новай палаты, не складана. Унесці свае карэктывы ў выбарчую кампанію апазіцыі не ўдалося. Неабходнага адзінства дэмакратычны... Болей »
Давярай, але правярай Менавіта гэтымі словамі можна сфармуляваць цяперашнюю пазіцыю Еўропы ў адносінах да Беларусі. Цягам апошніх тыдняў афіцыйны Мінск меў шэраг кантактаў з еўрапейскімі палітыкамі: сустрэчы прэм’ер-міністраў Беларусі і Літвы, перамовы міністраў замежных спраў Беларусі і Літвы, візіт беларускага віцэ-прэм’ера Андрэя Кабякова на эканамічны форум у польскі горад Крыніцу (так званы «ўсходнееўрапейскі Давос»), дзе адбыліся ... Болей »
Выбары 2008 у люстэрку СМІ Нягледзячы на тое, што выбарчая кампанія фармальна ўвайшла ў самую актыўную фазу, характар яе асвятлення з 23 жніўня па 5 верасня ў дзяржаўных СМІ істотна не змяніўся. Яны па-ранейшаму акцэнтуюць сваю ўвагу на арганізацыі ды тэхнічных аспектах выбарчага працэсу (дзейнасці ЦВК), а не на агітацыйнай кампаніі. Сімптаматычна, што на зварот Аб’яднаных дэмакратычных сіл аб правядзенні перадвыбарчых дэбатаў адказ кір... Болей »
Нейтралітэт Расійска-грузінская вайна актуалізавала праблемы знешняй палітыкі Беларусі, у тым ліку адзін з яе магчымых чыннікаў — прынцып нейтралітэту. Базавы прынцып, закладзены ў Канстытуцыі Беларусі. Аднак да дня сённяшняга гэты прынцып быў і застаецца не больш чым дэкларацыяй. Знакамітая шматвектарнасць калі і набліжалася да яго, то толькі эпізадычна і вельмі прыблізна, нагадваючы хутчэй лавіраванне, гандаль і нават шантаж у адносін... Болей »