![]() |
![]() |
У кнізе апавядаецца аб дасягненьні дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе, аб каштоўнасьцях незалежнай дзяржавы і аб абставінах у сьвеце, якія павінна ўлічваць будучая вольная Беларусь. (У дадатку кнігі выкарыстаныя новыя і апублікованыя раней фатаграфіі і дакуманты.) Болей »
Незалежнасьць – гэта калі ты зьявісься на сьвет у радзільні, дзе няма сама стэрыльных на зямлі прусакоў, затое ёсьць аднаразовыя шпрыцы й пялюшкі. Незалежнасьць – гэта калі твой бацька пойдзе ў ЗАГС, каб атрымаць дакумент, што ты сапраўды нарадзіўся і што цябе назвалі ў гонар дзеда Рыгорам, і кабета, якая сядзіць там, спакойна выпіша яму гэты дакумент, а ня выцягне са стала «Справочник личных имён народов СССР» і ня будзе, размахваючы і... Болей »
Праўдзівы й добры назоў наш ”Крывічы”. Таксама праўдзівы, ды шмат яшчэ лепшы назоў ”Літва” як наш назоў агульна нацыянальны. Крывічамі мы зваліся прыраўнальна кароткі час, ды, апрача нас самых, звалі нас так адно нашы суседзі - Латышы, Ноўгарадцы, Украінцы, Суздалцы (так зваліся тагачасныя Расійцы), Палякі а Немцы, бо тады Бацькаўшчына наша ня была так шырака ведамая ў сьвеце. Ліцьвінамі мы зваліся паўсяма стагодзьдзя зь вялікім гакам, ... Болей »
Незабыўная і непаўторная эпоха Адраджэньня. Час, калі мастак, паэт, інжынер і мысьляр маглі зьмяшчацца ў адной асобе. Час, які натхніў Эўропу да культурнага прарыву, ды стаў натхненьнем длы творцаў на доўгія стагодзьдзі. Глыбіня і шматграннасьць постацяў тае эпохі не пакідае і творцаў сучаснасьці,. Не выключэньнем і Генадзь Говар – чалавек, якія як знакамітыя адраджэнцы спалучае мастацкі і паэтычны таленты ў адной асобе. А Кумірам белар... Болей »
Чарговы празаічны зборнік Міколы Сянкевіча выходзіць пасля дзесяцігадовага перапынку. Асноўная тэма ўключаных у яго аповесці, апавяданняў і мініяцюр – незваротны чалавечы шлях, жыццё “заціснутага паміж быццём і бытам” чалавека, які смутак і адчай у сабе імкнецца перамагчы верай у людскасць і справядлівасць. Не баяцца гэтага шляху, быць гатовым прыйсці на дапамогу тым, хто побач, мець адвагу на шчырасць – жыццёвае крэда большасці перса... Болей »
Дзяўчынка Карына і хлопчык Граня ў пошуках Краіны Ведзьмаў сустракаюцца з пластмасавымі чалавечкамі, знаёмяцца з Белай Варонай — валадаркай загадкавай Краіны Сонечных Зайцоў. Яны дапамагаюць маленькаму скарбніку Ліну вярнуць украдзены чароўны посах. Нямала вясёлых і цікавых прыгод адбываецца і з амерыканскай Малпачкай Чытай, якая нечакана трапляе ў Белавежскую пушчу. А вось дзяўчынцы Луізе давялося некалькі тыдняў правесці ў палацы стра... Болей »
Чытачоў твораў, якія ўвайшлі ў гэту кнігу, чакаюць захапляльныя падарожжы ў самыя незвычайныя і загадкавыя краіны: у адной з іх жывуць толькі гультаі, у другой — ведзьмы, а ў трэцяй і ўвогуле валадарыць Белая Варона. Сярод іншых герояў — добрыя Пластмасавыя Чалавечкі і мудрыя феі, вясёлыя Сонечныя Зайчыкі і змрочны Ваўкалак, а таксама звычайныя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі самых незвычайных і неверагодных гісторый. Болей »
На творчым рахунку Васіля Ткачова на сённяшні дзень некалькі кнігдля дзяцей і дарослых, упэўнена адчувае ён сябе ў галіне сатыры і гумару, публіцыстыкі. А ячшэ добра вядомы як драматург, спектаклі па асобных п’есах яго ставіліся нават за межамі Беларусі. Зборнік апавяданняў «Незвычайны дыктант» - гэта творы, адрасаваныя, перадусім, маладому чытачу, аднак таксама цікава іх будзе пачытаць і дарослым. Аўтар – тонкі псіхолаг, які ўмее паказ... Болей »
У пакоі быў адзін Слава. Заклапочаны, вельмі сур'ёзны чалавек гадоў шасці, з малатком і абцугамі поўзаў вакол грузавічка, правіў машыну, што, відаць, сапсавалася. Грузавічок, змайстраваны з дошчачак, на бярозавых колцах, стаяў пасярэдзіне пакоя, на дарозе да канечнага пункта — кутка між печчу і дзвярыма. Хоць грузавік быў многа меншы за шафёра і хоць у кузаве ляжала толькі некалькі трэсачак ды старая шрубка, чалавек рабіў не на жарт — і... Болей »
Змест кнігі склалі літаратуразнаўчыя даследаванні: артыкулы, эсэ пра надзвычай плённы перыяд развіцця нашага прыгожага пісьменства – пачатак ХХст. – час Адраджэння беларускай культуры, літаратуры. У цэнтры ўвагі аўтара – творчасць Я. Купалы, А. Пашкевіч, М. Багдановіча, Я. Коласа, З. Бядулі і іншых прадстаўнікоў літаратуры таго часу. Адрасавана студэнтам, настаўнікам, выкладчыкам ВНУ, усім аматарам беларускага прыгожага пісьменства. Болей »