- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аўтары Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа” за больш чым пяцьдзесят гадоў дзейнасці групы вупусцілі амаль дзвесце загалоўкаў кніг. Выдаваліся таксама калектыўныя альманахі, а ў апошнія гады выпускаецца таксама практычна міжнародны літаратурна-крытычны штогоднік „Тэрмапілы”. Найбольш багатым выдавецкім цыклам з’яўляецца серыя „Бібліятэчка «Белавежы»”, якая пачала выходзіць у 1990 годзе. Найбольш плённымі ў выдавецкім „белавежскім” плане былі дзевяностыя гады мінулага стагоддзя і пачатак цяперашняга, калі беларускае літаб’яднанне курыравалася Міністэрствам культуры. У гэтай серыі ў сакавіку 2009 г. выйшлі 64-я, 65-я і праз некалькі дзён выйдзе 66-я кніга. Даводзіцца аўтарам і ўсяму літаб’яднанню шукаць спонсараў, якія разумеюць неабходнасць падтрымкі культуры і асабліва пісьменства ў вельмі цяжкі для яго час, калі павальна наступае карцінкавая цывілізацыя. Асабліва паэзіі, не толькі беларускай, і аўтарам неабходнае падмацаванне іх намаганняў паказаць душу чалавека ў камерцыйным свеце. Выданне кніг падтрымліваюць, бывае, спонсары, здавалася б, зусім далёкія ад таго тонкага лірычнага свету. (М. Лукша, Новыя кнігі „Белавежы”, фрагмэнт)