- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гайнаўскі архіепіскап Міран выхоўваўся і правёў раннюю маладосць у Беластоку, але яго род паходзіць з Гайнаўшчыны. З Крыніцы (Нараўчанская гміна) і Качалаў (Нарваўская гміна) выводзяцца бацькі і продкі архіепіскапа, таму ў дзяцінстве ўладыка вельмі любіў наведваць Гайнаўшчыну і гэты сентымент астаўся да яго трагічнай смерці. Архіепіскап быў паслушнікам, манахам, а пасля ў 1981-1984 гадах — настаяцелем Яблачынскага манастыра. З 1984 да 1998 года быў настаяцелем прыхода, а пасля Мужчынскага манастыра і прыхода ў Супраслі. З 1998 года архіепіскап Міран жыў у Варшаве, дзе ўзначальваў Праваслаўны ардынарыят Войска Польскага. Вельмі любіў служыць у Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы. З 1998 года, калі ўладыка стаў гайнаўскім епіскапам, часта прыязджаў у сваё памяшканне, якое знаходзілася непадалёк ад сабора, тут жыў, маліўся і святкаваў разам з гайнавянамі. Праваслаўнае насельніцтва Польшчы ў малітвах і смутку ўшанавала памяць гайнаўскага архіепіскапа Мірана (Хадакоўскага), генерала дывізіі Войска Польскага, прэзідэнта РП Леха Качынскага і іншых асоб, якія 10 красавіка 2010 года загінулі ў авіякатастрофе побач Смаленска.