- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта словы Яна Максімюка, Сакратавага вучня і крытыка, з новай апрацоўкі „Сакрат Яновіч і загоны памяці”, даклада на XII Беларускім трыялогу-сімпазіоне ў Крынках. Сакрат Яновіч, польскі беларус, пісьменнік і публіцыст 4 верасня кончыў 75 гадоў. Яновіч на свае сімпазіоны склікае сваіх аднадумцаў, ратаяў на беларускай ніве культуры і літаратуры, што разам з Сакратам думаюць аб тым, „каб наблізіць беларускую літаратуру Еўропе, якая тае літаратуры не ведае, а павінна”, рупліва збірае іхнія роздумы і плёны ў часопісе „Год беларускі”. Сёлетні Трыялог, які традыцыйна праходзіць у Крынках і Лапічах, у значнай ступені прысвечаны юбілею знакамітага беларускага і польскага пісьменніка Сакрата Яновіча. Павіншаваць юбіляра прыехалі сябры і калегі з Польшчы, Беларусі і Венгрыі.