- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З Сакратам Яновічам напярэдадні яго 75-годдзя гутарыць Ганна Кандрацюк — Моманты ў жыцці, да якіх Вы вяртаецеся з асаблівай прыемнасцю? — Гэта дзяцінства. І маладыя гады. — А канкрэтна? Гэта культ сям’і, атмасфера пашаны — бацька і маці былі святыя. У Яновічаў заўсёды быў хлеб і да хлеба. А тады ў Крынках людзям жылося вельмі цяжка. Калі я ішоў у школу, маці давала канапку з мёдам. Я канапку павінен быў з’есці пакуль дайду да школы, бо іначай забяруць. Мае равеснікі былі галодныя, яны не любілі і не шанавалі сваіх бацькоў.