- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Завяршыўся чарговы агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы сарганізаваны „Нівай” і Беларускім саюзам у Польшчы. На працягу конкурсу (пачаўся ў 1996 годзе) прыняло ў ім удзел 490 асоб. Сёлета, падобна як у 2001 годзе, уражвала найбольшая колькасць канкурсантаў (47 камплектаў прац, 44 удзельнікаў), ад 2002 г. разгляданых у дзвюх узроставых катэгорыях — І група — дзеці і моладзь пачатковых школ і гімназій і ІІ — вучні сярэдніх школ і дарослыя. У апошнім выпуску прыняло ўдзел 17 творцаў з першай групы і 30 з другой, у тым ліку 18 дэбютантаў; з першай — 11, з другой — 7. Першы раз прыслала свае літаратурныя спробы гімназістка з Міхалова, у якім аднавілася навучанне беларускай мовы; з Міхалоўскай гміны таксама адзін з вылучаных паэтаў. Дзве асобы прыслалі свае творы з Сямятыччыны (Жэрчычы Нурэцкай гміны і Сямятычы), па адной з Сухавольскай і Дуброўскай гмін Сакольскага павета.