- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Размова з Дзмітрыем Бандарэнкам, у цяперашні час эміграцыйным беларускім грамадскім і палітычным дзеячам, каардынатарам ініцыятыў „Хартыя-97” і „Еўрапейская Беларусь”, былым мужам даверу кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 г. Андрэя Саннікава, асуджаным на два гады турмы, у красавіку 2012 г. датэрмінова звольненым з турмы за падпісанне г.зв. лаялькі (выключна фармальна) у адносінах да ўлад у Мінску. „Ніва”: — Калі мы сустракаемся, выявілася, што з польскага Міністэрства замежных спраў выплыла ўнутраная база дадзеных датычная прагрэсіўнай дапамогі, у тым ліку апісанні праектаў з іх палітычнымі мэтамі і сумы на падтрымку беларускай апазіцыі. Гэтыя інфармацыі апынуліся на г.зв. публічным дамэне, значыць, на агульнапольскім інтэрнэтным сайце, а раней некалькі месяцаў былі даступныя на адным з амерыканскіх сайтаў (дадзеныя перадаў адзін з чыноўнікаў МЗС у Варшаве). Што Вы скажаце наконт гэтага?