- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуская публіцыстыка ўзбагацілася на дзве новыя газеткі, якія цягам тыдня ствараліся на ўскраіне Белавежскай пушчы і былі рэзультатам працы ўдзельнікаў ХХVII Сустрэч „Зоркі”, прысвечаных выдатнай падляшскай рэжысёрцы Тамары Саланевіч. У выніку паўстала шмат тэкстаў, з якіх можна пазнаць погляды вучняў на сучасныя тэмы, якія кранаюць беларусаў Падляшша. Ад некалькіх гадоў Сустрэчы „Зоркі” праходзяць у Новым Ляўкове. Дзеткі прыязджаюць сюды выпрабаваць сябе ў ролі журналістаў. Яны не толькі маюць метафізічную падтрымку з боку спрадвечнай Белавежскай пушчы, але таксама фізічную ад спадарства Казлоўскіх — уладальнікаў аграгаспадаркі „Бора-Здруй”. Насуперак гэтаму, што гаворыцца аб сучаснай моладзі, ніхто не сумаваў па камп’ютарах ці тэлебачанні. Камп’ютарныя гульні ды анімацыйныя фільмы маладыя журналісты замянілі на цацкі, якія знаходзіліся на дзіцячай пляцоўцы, зробеныя майстрам на ўсе рукі Барысам Казлоўскім.