- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У ВНУ краіны будзе скарочаны шэраг спецыяльнасцяў, і перадусім тых, на якіх рыхтуюць адмыслоўцаў у галіне беларускай мовы. У Міністэрстве адукацыі тлумачаць гэта незапатрабаванасцю такіх адмыслоўцаў Многія лічаць, што скарачэнне навучання па беларускамоўных спецыяльнасцях сведчыць пра катастрафічны стан беларускай мовы і сярэдняй адукацыі агулам. Шэраг спецыяльнасцяў па беларускай філалогіі і журналістыцы будзе скасаваны ў Педагагічным універсітэце імя Танка ў Менску і ў Магілёўскім універсітэце імя Куляшова. У Міністэрстве адукацыі пацвярджаюць гэты факт, але адмаўляюцца паведаміць, ці абмяжоўваецца скарачэнне навучання беларускай мове толькі Магілёвам і Менскам. У прыватнасці, намеснік кіраўніка ўправы вышэйшай адукацыі Э. Шаўцоў сказаў наступнае: - Натуральна, што мы ажыццяўляем падрыхтоўку ў адпаведнасці з неабходнасцю па розных спецыяльнасцях.