- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Францішак Бенядзікт Казіміравіч БАГУШЭВІЧ (21 сакавіка 1840 — 28 красавіка 1900; псеўданімы: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава) — беларускі грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, яе класік. Літаратурная творчасць і грамадская дзейнасць Ф. Багушэвіча абуджалі нацыянальную самасвядомасць беларусаў, яго ідэйная спадчына з'явілася фундаментам ідэалогіі беларускага нацыянальна-вызвольнага руху пачатку XX ст.