- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Удзельнікі паэтычнага тэатра АРТ.С тры гады таму вырашылі стварыць беларускі жывёльны каляндар. Першы, 2009, год быў названы годам божай кароўкі, пасля быў год зялёнай жабкі. Год, які сышоў, 2011, - стаў годам вогненнага вожыка. А цяпер абралі арэхавую вавёрку. Збіраюцца з гэтай нагоды творцы і даказваюць сваю любоў да гэтай жывёлы, што яна вартая таго, каб у нас быў яе год. Гэты праект, які разлічаны на 12 гадоў, называецца "Святкуйма беларускае!"