- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каля 100 чалавек 23 сакавіка ўзялі ўдзел у шэсці па вуліцах Варшавы з нагоды 95-ай гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. А 13 гадзіне беларусы Варшавы сабраліся на Плошчы Трох Крыжоў. Над удзельнікамі шэсця ўзвышаліся дзясяткі бел-чырвона-белых палотнішчаў, а таксама сцягі Польшчы і Еўразвязу. Гаворыць арганізатар акцыі, сустаршыня Беларускага дому ў Варшаве Зміцер Бародка: - Мы - беларусы, гэта нашае нацыянальнае свята, і дзе б мы не былі, мы павінны гэтую дату ўшанаваць. 95 год таму нашыя продкі заклалі першы камень у падмурак нашай дзяржавы, а мы гэтую справу павінны завершыць - адбудаваць наш беларускі дом. Шэсце вырушыла ў 13.30 па так званым Каралеўскім тракце - вуліцамі Новы Свят і Кракаўскае прадмесце ў цэнтры Варшавы. А 14.00 на Замкавай плошчы ў Старым горадзе пачаўся мітынг. На ім выступіў старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк: - Мы цяпер у такой сітуацыі, што можам разлічваць перадусім на ўласныя сілы. Памятайма пра гэта. Няхай прыкладам нам будуць нашыя героі, якія змагаліся ў 1918 годзе, і тыя людзі, што да-магліся незалежнасці ў 1991-м. Прамаўлялі таксама Зміцер Бародка ды Наталля Радзіна.