- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарэшце ўзяў верх здаровы сэнс — 13 ліпеня Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь адклікала іск аб спыненні выдання газеты “Народная Воля”. Калі ў зале пасяджэнняў Вышэйшага Гаспадарчага суда аб гэтым заявіў прадстаўнік Міністэрства інфармацыі, раздаліся дружныя апладысменты. У галоўнага рэдактара Іосіфа Сярэдзіча нават вырваўся вокліч: “Жыве Беларусь!”. Тры месяцы цягнуліся судовыя працэсы. Тры месяцы невядомасці. І тры месяцы веры ў тое, што “Народная Воля” застанецца на свабодзе. Калектыў рэдакцыі выказвае шчырую падзяку ўсім, хто падтрымліваў “Народную Волю” ў надзвычай цяжкі для яе час. Здароўя Вам, шаноўныя сябры! Мы радуемся, нягледзячы на тое, што ў бліжэйшыя дні нас чакае яшчэ адзін суд. Ён ініцыяваны тым жа Міністэрствам інфармацыі, але ўжо аб прыцягненні рэдакцыі да адміністрацыйнай адказнасці праз органы ўнутраных спраў. Пакуль у нас ёсць чытачы, нашы шчырыя прыхільнікі — вытрымаем! Вы — з «Народнай Воляй», «Народная Воля» — з Вамі! (Рэдакцыя газеты “Народная Воля”.)