- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У дажджлівую суботу 8 кастрычніка на прызначанае арганізатарамі месца мерапрыемства — сталічны парк Дружбы народаў — прыйшлі некалькі соцень чалавек. Сярод іх былі прадстаўнікі маладзёжных структур, некаторыя партыйныя лідары і грамадскія актывісты. Выступоўцы распавялі пра затрыманні актывістаў у рэгіёнах, дзе планаваліся аналагічныя сходы, распавялі пра сітуацыю ў краіне і зачыталі тэкст рэзалюцыі з патрабаваннем стабілізацыі эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне. Палітычныя дзеячы тлумачылі малую колькасць удзельнікаў Народнага сходу тым, што людзі пакуль не гатовыя выйсці на такое мерапрыемства, што грамадства напалохана. І так далей, і таму падобнае... У вечаровых аналітычных праграмах БТ не пашкадавала эфірнага часу для сюжэту пра акцыю. Шмат слоў было сказана пра няўдаласць гэтай ідэі. Каб надаць большую перакананасць сваім словам, аўтары задзейнічалі значна больш аўтарытэтную крыніцу, чым свае дзяжурныя палітолагі — гледачам прапанавалі цытату Зянона Пазьняка: маўляў, не верыце — дык глядзіце, што вам разумны чалавек кажа.