- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Некалькі слоў пра “бойкот” і пра “спасибо” На старонках “Народнай Волі” ідзе дыскусія пра тое, што нам рабіць на будучых “парламенцкіх выбарах”: ісці да урнаў, актыўна байкатаваць гэты фарс, агітуючы супраць улады, ці ісці на плошчу? Сваё слова сказала пра гэта і Вольга Абрамава, былая дэпутатка двух (ці трох?) скліканняў цяперашняга заканадаўчага органа. Яе тэкст з назвай “За бойкот власть скажет спасибо” — адказ удзельніку дыскусіі, чытачу “Народнай Волі” Мікалаю Віцікаву. Апошні ў сваім допісе «Развейте сомненения...» колка-іранічна пытаецца ў былой дэпутаткі (“бывшей законописательницы”), што нам рабіць на будучых выбарах: ісці “в библиотеки для изучения в том числе и ее законодательных упражнений или на “Плошчу” под дубинки ОМОНа”. Каментуючы развагі сп.Абрамавай, я не абражаю яе, называючы “ўпёртай”. Гэта яе самахарактарыстыка. Гэтым эпітэтам яна лаканічна “развейвае сумнеў” дасціпнага, але, на яе погляд, недастаткова інфармаванага чытача, які не ведае пра ахвярныя высілкі дэпутаткі Абрамавай у справе стварэння дэмакратычных законаў. “Я была настолько упертым депутатом, что некоторым министрам было проще дать мне требуемое (інфармацыю для ўнясення важных паправак у законы. — П.С.), чем объяснить, почему это невозможно... Кое-что удавалось сделать. Просто стоило это громадных усилий, колоссальных трудозатрат и потери нервных клеток и здоровья...»