- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сусветны лідар па вывучэнні грамадскай думкі інстытут Gallup сцвярджае, што беларускія ўлады б’юць рэкорды па заніжэнні рэальнага ўзроўню беспрацоўя ў краіне. Так, згодна з даследаваннем Gallup, рэальнае беспрацоўе ў Беларусі дасягае 24%, а гэта ў 40 (!) разоў больш за даныя Белстата. Нагадаем, што афіцыйны ўзровень беспрацоўя фіксуецца як мізэрны — 0,6%. Такая розніца ў лічбах тлумачыцца тым, што Беларусь не прыняла методыкі вызначэння ўзроўню беспрацоўя, якую выкарыстоўвае Міжнародная арганізацыя працы. Мы лічым беспрацоўнымі толькі тых, хто афіцыйна зарэгістраваўся ў гэтай якасці. Усталяваўшы смешны памер дапамогі па беспрацоўі (у 12 долараў ЗША ў месяц), плюс абавязковую адпрацоўку гэтых грошай на “чорнай рабоце”, беларускія ўлады штучна занізілі колькасць тых, хто ідзе рэгістравацца ў службы занятасці. І ў выніку выхваляюцца лічбамі пра ўзровень беспрацоўя, які не мае ніякага дачынення да рэальнасці.