- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў забараніць звальненне работнікаў дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Падчас наведвання ў мінулую пятніцу аб’яднання “Барысаўдрэў”, ён даручыў распрацаваць на гэты конт адпаведны дэкрэт. “Падрыхтуйце дэкрэт. Да заканчэння мадэрнізацыі і рэканструкцыі забараняецца звальненне работнікаў. Работнік не можа звольніцца з гэтага прадпрыемства без дазволу кіраўніка”, — сказаў Лукашэнка. І дадаў: “Адпусцілі — хай сыходзіць, не адпусцілі — павінен працаваць. За парушэнне — на прымусовыя работы”.