- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Генадзь Бураўкін павіншаваў сваю маці са 100-гадовым юбілеем. Феадосія Ягораўна, нягледзячы на такі ўзрост, мае добрую памяць і нават самастойна рухаецца з кіёчкам. Генадзь Бураўкін падзяліўся з “Народнай Воляй” сямейным святам: “Мая мама жыве пад Полацкам у вёсцы Калектыўная. Раней гэта быў пасёлак каля льнозавода, але потым далі яму такую назву. Мы прыехалі ўсёй камандай: з жонкай, дачкой, сынам і ўнукамі. Павіншавалі яе, пацалавалі. Яна, дарэчы, адзіны 100-гадовы чалавек на ўвесь сельсавет. Мама, канешне, скардзіцца на здароўе, кажа, што дрэнна спіць, кепска бачыць і чуе... Але яна сама ходзіць па хаце, праўда, на вуліцу сама выходзіць не асмельваецца. Пра агарод гаворкі няма.